На запыт знайшлося 365 артыкулаў

  1. 141
    пасухалле — сушняк, сухое ламачча.
    З-за пасухалля ў лесі й чорт ногі зломіць.
  2. 142
    пасушань — выпаленая сонцам мясціна.
    Куды ні глянь - пасушань, каб дзе травінка зялёная.
  3. 143
    пасушнік — пасохлае лісце.
    Каровы пасушнік ядуць.
  4. 144
    пасцельнік — дошкі, што на дне ў брычцы пад сенам.
    Пасцельнік новы, хоць два беркаўцы сена можна класці ў брыку.
  5. 145
    пасцельніца — палюбоўніца.
    Завёў сабе новую пасцельніцу й гагалём ходзіць.
  6. 146
    пасяльнічы — хто любіць хадзіць на сяло, на паседзіны.
    Казалі на мяне пасялушачка, // Я ж у свайго татулькі весялушачка.
  7. 147
    патарчака — галіна рагатая, карчавешка; яшчэ — стрэмка.
    Глядзі пад ногі, а то на патарчаку нарвешся. Не заўважыў, як патарчаку пад пазногаць загнаў, цяпер насіся з рукой.
  8. 148
    патраўка — варыва, лёгкая ежа.
    Ня суп, а панская патраўка. Качан капусты - добрая патраўка, // Верабеічка - тлустая запраўка.
  9. 149
    патруха — пацяруха, аб'еддзе.
    Запрог у сані, патруху насыпаў у кашэль каню есці, конь стаіць, патруха стаіць.
  10. 150
    патрухнуць — патрусіць.
    Пакладзі кілбасы радзей і солькай патрухні.
  11. 151
    патрушчэліць — патрушчыць.
    Зваліўся дзед з печы й патрушчэліў місу на дробныя цурачкі.
  12. 152
    паўдзень — паўдзён.
    А ў паўдзень ніхай прыдуць возьмуць паўлітра малака.
  13. 153
    паўднёвае, паўднёвешняе — малако, надоенае ў паўдзён, калі кароў на паўдзён у спёку з поля прыганяюць дамоў.
    Дастань малако, яно ня кіслае, паўднёвішняе.
  14. 154
    паўколак — абчасаны кол, але не зачасаны; яшчэ — грубы, неахайны.
    З такім паўколкам і ў лес ня страшна йсці. Гэта дзеўка прама нейкі паўколак.
  15. 155
    паўсцінне — поўсць.
    Уся куртка ў паўсцінні, зноў кошку гладзіла.
  16. 156
    паўхір — пухір, пухліна.
    Нацёр рукі старой пілой - паўхір ускочыў. Паўхір не пытаіцца, дзе яму ўскочыць.
  17. 157
    паўцагелак — палова цагліны.
    Грубку з паўцагелкаў склалі, алі цэгла была старая, добрая.
  18. 158
    паўшабэлак — падлетак (кепліва).
    Гэны паўшабэлак ўжо ў дзецюкі дзярэцца.
  19. 159
    пахаблюха — непрыстойная показка.
    Ты мне гэткую пахаблюху пры дзецях не гавары.
  20. 160
    пахавацца — памерці.
    Многа ўвосень старых пахаваліся, паўміралі.

Паведаміць пра недакладнасьць