-
161
пахадзень — венік, якім мятуць на хаду.
Малец пахадлівы, як пахадзень. -
162
пахадзіцца — пакрыцца.
Дала за казла тры рублі, і каза мая пахадзілася. -
163
пахадушкі — клопат, хаданіна.
Чалавек у пахадушках, дык час неўзаметку праходзіць. -
164
пахаладацца — выйсці з душнага (з лазні, з танцаў) памяшкання на свежае паветра.
Выйдзі ў прылазнік пахаладацца. -
165
пахаплівы — жвавы, увішны.
Пахаплівы, як агонь, у яго скрозь гарыць. -
166
пахапунькі — успомненае ці раптам прыдуманае.
З яго пахапунькі сыпяцца, як з дзюравага меха. -
167
пахлябала — рэдкая страва.
Памачы хлеб у сала й дай кошцы, а то што ей тое пахлябала. -
168
пахнючы — пахучы.
Кроп такі пахнючы, на ўвесь гарод чуваць. -
169
паходнік — падарожнік, вандроўнік, хто ў паходы ходзіць.
Нейкія людзі хадзілі, можа, якія паходнікі. -
170
пацалуйнічак — хто любіць цалавацца.
Матчына радасць - сынок-пацалуйнічак. -
171
пацебнік — кустоўе алешніку, хмыз.
Пацебнік высячы, дык ладная дзялянка будзіць. -
172
пацішнець — супакоіцца, пасталець.
Пацішнеіць ніхай, тады й гаварыць будзім. Падрастуць - пацішнеюць вачапоры. -
173
пацьмяк — тоўсценькі, мяканькі.
Такі пацьмячок, аж па срачцы пашлёпаць хочацца. -
174
пачопка — вяроўчына з пятлёю, з дапамогаю якой калыхалі падвешаную пад столлю калыску-зыбку, звычайна нагой.
Матка начэй недаспала, з пачопкі нагі не вынімала. -
175
пачулець — набрацца моцы, падужэць.
Хай падрасцець, пачулеіць троху. -
176
пачэпка — аборынка, скураток, чым пуга прывязваецца да пугаўя.
Пачэпка гнілая была ўжо, і пуга згубілася, адно пугаўё асталося. -
177
пашлапень — нягеглы, недалужны.
Пашлапень зачапіўся за пень, пень стаіць, а пашлапень ляжыць. -
178
пашлыпацца — пахадзіць, пацялёпкацца.
Па вадзе пашлыпалася-пашлыпалася й захварэла. -
179
паяс — пояс, паясніца.
Вада па паяс, усё стаіць як мора, зарасло, сіня й сіня. -
180
пекліцца — мучацца; яшчэ — цяжка працаваць (як у пекле).
Як жа ён пекліцца са сваёй хваробай. Цэлы век пеклюся, свету белага ня віджу.
На запыт знайшлося 365 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць