На запыт знайшлося 96 артыкулаў

  1. 41
    гаўкала — брахлівы сабака.
    Ён жа такі гаўкала, ляпа не сцішаіцца.
  2. 42
    гаціць — працаваць.
    Ён гаціць на іх увесь век.
  3. 43
    гбанікі — палазы ў санках, якія гнуць у адрозненне ад капанікаў.
    Трэба ўмець выбраць лясіну на гбанікі, каб не сукаватая была.
  4. 44
    гбацца — гнуцца.
    Нага ня гбаецца, неяк хадзіць.
  5. 45
    гваздкі — гваздзікі.
    Ужо й гваздкі прабіліся, неўзабаве загарацца.
  6. 46
    геройка — смелая.
    Ты такой геройкай ня будзь.
  7. 47
    гешэфт — справа, інтарэс.
    Усё гешэфты нейкія водзіць з ім.
    (Ад ідыш - здзелка.)
  8. 48
    гібель — шмат, процьма.
    Сёлета ягад гібель.
  9. 49
    гілець, загілець — гарэць; яшчэ — дужа захацець.
    Загілеў малец жаніцца, і слухаць нікога ня хочаць.
    (Адсюль, відаць, і гіль, і карова чырвонае масці - Гілёня.)
  10. 50
    гладка — зусім, ушчэнт.
    Гладка забылася, чаго прышла сюды. Гладка збяднеў.
  11. 51
    гладкі — укормлены, дагледжаны, спраўны.
    Ад таго казак і гладак, што пад'еў і набак. Яна баба гладкая, спраўная.
  12. 52
    гламызда — нязграбны, неахайны.
    Такая ўжо гламызда, аж глядзець страшна.
  13. 53
    глінабітка — хаціна з жэрдзя й гліны.
    У глінабітцы зіму перажылі.
  14. 54
    глінянік — гліняны гаршчок.
    У гліняніку крупы лепі ўпрэюць.
  15. 55
    глотнічаць — гарланіць, ірваць глотку.
    Нячым глотнічаць, лепш справай займіся.
  16. 56
    глушні — вушы (грэбліва).
    Што табе - глушні пазаклала, што ня чуіш?
  17. 57
    глыжы, глыжэўе, груд — засохлыя, зацвярдзелыя камякі зямлі.
    Дождж як пашоў, глыжы пабіў, бульба ўзялася, пашла ў рост. Хто палку возьміць, а гэтыя дык грудам.
  18. 58
    глык — глыток.
    Піцця таго ўсяго на два глыкі.
  19. 59
    глюганосы — глюгаты.
    І прыляцеў глюганосы крук.
  20. 60
    глюма — глюкаты; яшчэ — няветлы.
    Глюма такая страшная сядзіць, слова ня скажа.

Паведаміць пра недакладнасьць