-
1
Вада па аднэй капца капая, алі ў каміні дзірку прабівая. — Заўсёды вынікі дасягваюцца, калі робіцца й надта паволі, але неадступна й зацята.
-
2
Важыш на рыбку, дык важ і на юшку. — Калі нехта хоча браць нешта лепшае, дык хай возьме й горшага.
-
3
Вазьмі вочы ў жменю. — Кажуць, калі нехта адмаўляецца, што ня бачыць відавочнага: «Калі ня відзіш, дык вазьмі вочы ў жменю».
-
4
Вазьмі дый пакінь. — Гэтак прыказваюць заміж «пакінуў»: «Яму нейкія матылі ў галаву ўбіліся, дык ён вазьмі дый пакінь жонку й дзіця ды пакруціўся ў сьвет».
-
5
Валачашчы сабака да кожнага лашчыцца. — Прыказваюць аб распушчанай і занадта ветлівай да кажнага людзіне.
-
6
Вар-варам. — Аб празьмернай гарачыні.
-
7
Вастры, сучка, зубы - кухар костку дасьць. — Аб лісьлівым падлізьніку, сквапным на падарункі.
-
8
Ваўка баяцца, у лес ні хадзіць. — Прыказваюць таму, хто ставе малаважную прычыну, каб адмовіцца выканаць нейкую работу.
-
9
Ваўка ногі кормюць. — Прыказваюць калі нехта парой прыйшоў на абед, ці бегаючы выстараўся карыснае.
-
10
Ваўком ваўка ні зацкуеш. — Калі злачынец ня прыцягвае да адказнасьці другога злачынца.
На запыт знайшлося 10 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць