-
1
Вядома ня дома. — Гэтак патакуюць, калі нехта апавядае, што на чужыне было блага.
-
2
Вясельля - чортава прысельля, а хрэсьбінкі, рады - дай Божа кожныя гады. — Прыказка старэйшых аб тым, што на вясельлі хоць можна дастаткам зьесьці й выпіць, але моладзь часта ўшчынае бойку. А на хрэсьбінах можна й выпіць, і закусіць, і ў дадатак спакойна.
-
3
Вясной і качка прачка. — Прыказваюць, калі вясной у разводзьдзе ўсюды гэтак шмат вады, што навет і «качка» можа бялізну памыць.
-
4
Вясной - кораб вады, а коўш гразі, а восеняй - коўш вады, а кораб гразі. — Сялянская заўвага аб тым, што вясной вада надта хутка высыхае, а восеняй надта марудна.
-
5
Вясьнішча! - ці ты мяне, ці я цябе. — Прыказваюць, калі вясной вышлі харчы й наступае такі голад, што застаецца толькі адзін аднаго зьесьці.
На запыт знайшлося 5 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць