На запыт знайшлося 559 артыкулаў

  1. 61
    падняцца
    як з магілы падняўся. Гл. магіла.
  2. 62
    падняць
    назбіраецца як падняць. Івац., Мядз. Мера колькасці нечага, што можа падняць чалавек. Нар. Слов., 58; ЗЗайкі.
  3. 63
    падоска
    як падоска. Мсцісл. Няўхв. Пра зусім тупую, нібы ніколі не востраную прыладу. Юрчанка, 193.
  4. 64
    падпаліць
    бегаць як бровар падпаліўшы. Гл. бровар.
  5. 65
    падперазацца
    лёгка як падперазацца. Мсцісл. Ухв. Пра нешта, што лёгка і проста зрабіць. Юрчанка, 193.
    язык, хоць падперажыся. Івац. Няўхв. Пра нейкага балбатуна, пляткара. ЗЗайкі.
  6. 66
    падпечаны
    пасунуцца як сабака падпечаны. Гл. сабака.
  7. 67
    падраны
    відаць як падраная шапка. Гл. шапка.
    як у парванай (у падранай) кнізе. Гл. кніга.
    шкадаваць як вецер падраную стрэху. Гл вецер.
    драцца як падраныя порткі. Гл. порткі.
  8. 68
    падруба
    тоўстая як падруба. Слон. Няўхв. Пра грубую тканіну. Высл., 400. ≺ Падруба - тут: абшыты падол спадніцы.
  9. 69
    падскочыць
    язык прыкусіў быццам падскочыў. Насмешл. Пра чалавека, які раптоўна змоўк. Ляцкий, 62.
  10. 70
    падсмалены
    бегаць/бегчы як падсмалены. Ваўк. п. Пра чалавека, які рашуча, шпарка пабег. Federowski, 30, 31; Юрчанка, 193.
    мечацца як падсмалены заяц. Гл. заяц.
    мечацца як падсмалены пацук. Гл. пацук.
    як падсмалены. Насмешл. Санько, 70. Тое, што бегаць як падсмалены.
    як чорт падсмалены. Гл. чорт.
  11. 71
    падстрыгчы
    роўна, як пострыжэна росце. Жытк. Ухв. Пра роўнае жыта. ТС 4, 330.
  12. 72
    падстрэлены
    біцца як галубка падстрэленая. Гл. галубка.
    пабегчы як падстрэлены. Бераст. Насмешл. Пра імклівы, хуткі бег. Даніловіч, 239.
    як падстрэлены. Ашм., Маст., Стол., Леп. Насмешл. Пра чалавека ў кароткім адзенні. Даніловіч, 239; Барысюк, Буян, 13.
  13. 73
    падстрэліць
    На парабкаванні як на паляванні: што падстрэліў - тое і тваё. Гл. паляванне.
  14. 74
    падсядзёлак
    ісці (пасаваць, падыходзіць, прыстаць, прыходзіцца) як карове (свінні) падсядзёлак. Гл. карова.
    пасаваць як да каровы (карове) падсядзёлак. Гл. карова.
  15. 75
    падушка
    дзеўка як падушка. Івац. Кплів. Пра пухлую дагледжаную дзяўчыну. ЗЗайкі.
    мяккі як падушка. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта вельмі мяккае. Federowski, 182. ≺ Падушка - эталон мяккасці.
    Як з мякіны падушка, так з нявесты дачушка. Гл. мякіна.
    гладка бы подушка. Драг. Ухв. Пра сытую дагледжаную жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222.
  16. 76
    падхартаны
    як сабака падхартаны. Гл. сабака.
  17. 77
    падцяжкі
    пасаваць як сабаку падцяжкі. Гл. сабака.
  18. 78
    падшыты
    лётаць як чортам падшыты. Гл. чорт.
    як чортам падшыты. Гл. чорт.
  19. 79
    падэрва
    хадзіць як падэрва [якая]. Сен. Няўхв. Пра жанчыну, што мае неадпаведны выгляд. Каспяровіч, 217. ≺ Падэрва - худая, з падарваным здароўем жанчына.
  20. 80
    падэшва
    дурны як падэшва. Няўхв. Пра кагосьці дурнаватага, неразумнага. БПФС, 34.
    цвёрды (цвярды) як падэшва. Ваўк. п., Слон. Няўхв. Насмешл. Пра нешта занадта цвёрдае; не той, што трэба, якасці. Federowski, 59; Высл., 414.
    прыстаць як смала да падэшвы. Гл. смала.

Паведаміць пра недакладнасьць