На запыт знайшлося 559 артыкулаў

  1. 141
    памяло
    галовы як памёлы. Смал. п. Няўхв. 1. Пра людзей непрычасаных, калматых. 2. Здзекл. Пра пустых, неразумных людзей. Добр., Смол., 659.
    барада як памяло. Івац. Няўхв. Пра калматую растрапаную бараду каго-н. ЗЗайкі.
    дурны як памяло. Мсцісл. Зневаж. Пра дурнаватага чалавека. Юрчанка, 193.
    хвост як памяло. Астр. Пра нейкую жывёліну з густым хвастом. СПЗБ 4, 310.
    язык круціцца як памяло. Ваўк. п. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. Federowski, 126.
    язык як памяло. Івац., Драг. Асудж. Ройзензон, 80; Юрчанка, 193; Ззайкі; БД, 146. Тое ж.
    як памяло лапатаць. Мсцісл. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. Юрчанка 1977, 206.
    насіцца з языком як з памялом. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, што бесперапынна гаворыць. Юрчанка, 185.
    менціць езыком ек корова помелом. Гл. карова.
  2. 142
    памятнік
    адин як памятник. Смал. Пра самотнага чалавека. Добр., Смол. 106.
  3. 143
    пан
    Адзеўся як пан, а дурны як баран. Прык. Няўхв. 1. Пра неразумнага фарсуна. 2. Пра неадпаведнасць розуму і знешняга вобліку. Санько, 108.
    вылежвацца як пан. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, што адпачывае, нічога не робіць. МК, 284.
    ганарысты як пан. Слон. Няўхв. Пра чалавека, што празмерна ганарыцца. Высл., 303.
    Да людзей як пан, а ў хаце як хам. Лід. Прык. Асудж. Пра чалавека, што ветлівы на людзях і грубіян дома. Сцяшковіч, 630.
    Жанаты як пан багаты, а халосты як сабака бясхвосты. Шкл. Прык. Насмешл. Пра перавагу жанатага над бабылём. АВНЛ.
    жыць як пан пшэнны. Ашм. Ухв. Пра чалавека, што жыве ў дастатку, раскошы. Даніловіч, 240.
    жыць як пан. Слон. Ухв. Пра чалавека, што багата, лёгка жыве. Высл., 319.
    ісці як пан на праходке [чуць ногі совае]. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які ідзе павольна, акуратна, важна. Бялькевіч, 341. ≺ Праходка - прагулка.
    ісці як пан. Івац. Пра чалавека, які ідзе паважна, самавіта. ЗЗайкі.
    крычаць як ашалелы пан. Пра моцны, голасны крык. Тарас на Парнасе.
    ласы як пан на каўбасы. Маз., Маст., Нясв. Прык. Жарт. Пра чалавека, які да нечага вельмі ласы. Высл., 340.
    ляжаць бы пан на перыне. Слуцк. Няўхв. Пра кагосьці, хто разлежваецца і не хоча працаваць. Сержпутоўскі 2000, 237.
    ляжаць як пан. Ваўк. п. Ухв. і няўхв. Пра чалавека, які разлёгся вольна, нічога не робіць. Federowski, 161.
    разваліцца як пан. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што занадта вольна разлёгся. Высл., 375.
    рассесціся як пан. Мсцісл., Івац. Насмешл. Пра чалавека, які сядзіць ды нічога не робіць. Юрчанка 1977, 140; ЗЗайкі.
    Свіння ў балоці як пан у злоці. Прык. Насмешл. 1. Пра жывёлу, якая ў брудзе пачуваецца не найгорай. 2. Пра чалавека, якому прыносяць задавальненне благія ўчынкі. Ляцкий, 40; Сержпутоўскі 1999, 79.
    Скула што пан - не зачапі. Прык. Жарт. Пра неабходнасць вельмі далікатна абыходзіцца са скулой. Янкоўскі 1971, 45.
    спаць як пан на хамуце. Лід. Няўхв. Жарт. Пра чалавека, якому мулка спалася. МК, 316.
    сядзець як пан на імянінах. Люб. Насмешл. Пра чалавека, што важнічае, нічога не робіць. ФА.
    сядзець як пан. Слон. Ухв. Пра выгоднае становішча чалавека. СРЛГ, 55.
    уссесці як пан на каня. 1. Пра ўдалага чалавека, які лоўка ўскочыў на каня. 2. Няўхв. Пра чалавека, які занадта на некага насеў. Ляцкий, 51.
    фыркаць як пан у мужыцкай хаце. Няўхв. Пра чалавека, які капрызнічае, выказвае незадавальненне. Янк., 436.
    хадзіць як пан у бокі ўзяўшыся. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, што трымаецца ганарыста, нічога не робіць. Federowski, 48.
    хадзіць як пан у вакулярах. Сміл. Насмешл. Пра чалавека ў акулярах, што важна трымаецца. Шатэрнік, 17.
    хоць я п'ян, але іду як пан. Жарт. Пра чалавека, якому ап'яненне надае ўпэўненасці. ПП 2, 356.
    Шчапан - сядзіць парабак як пан. Прык. Пра тэрмін у календары, калі спыняюцца дамовы на службу. Аксамітаў, 186.
    ашукаць як жыд Пана Бога. Гл. жыд.
    барада не раўнуючы як у Пана Езуса на абразе. Лаг. Пра бараду вялікую ці па форме падобную да барады Бога на абразах. Varłyha, 80.
    добра [табе сядзець] як у Пана Бога за печчу. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека, якому ўтульна, бяспечна жывецца. Federowski, 274.
    менчыць як жыды Пана Бога. Гл. жыд.
    скасавурыцца як чорт на пана. Гл. чорт.
    у каго «зарэ» як у пана «почэкай». Бяроз. Няўхв. Пра чалавека, у якога словы разыходзяцца са справай. АВНЛ.
    У печы гарыць як у пана, а варыцца як у цыгана. Прык. Жарт. Пра паказны дастатак і фактычную беднату кагосьці. Добр., Смол., 78; Янкоўскі 1971, 28.
    узяло каго як пана разачка. Жарт. Пра чалавека, якога нешта дужа праняло. Янк., Пар., 173.
    жыць як за панам. Мсцісл. Ухв. Пра жанчыну, якой добра жывецца ў замужжы. Юрчанка, 183.
    За Іванам як за панам, за Ваняю як за паняю. Фальк. Жарт у адрас маладзіц, якія расхвальваюць сваіх мужоў. Юрчанка, 29.
    шапкаваць як перад панам. Слуцк. Няўхв. Пра неабходнасць прынізліва вітацца з кімсьці. Сержпутоўскі 1999, 77.
  4. 144
    панажы
    хадзіць як па панажах. Глыб. Пра чалавека, якому неабходна дзейнічаць строга па правілах. Рабкевіч, 221.
  5. 145
    панамар
    заладзіць як панамар. Няўхв. Пра нейчае манатоннае нуднае невыразнае чытанне, выгаворванне. ФСБМ 1, 145.
  6. 146
    панаў
    збірацца як панаў парабак. Гл. парабак.
  7. 147
    паненачка
    дзеўкі роўна паненачкі. Лаг. Ухв. Пра вельмі прыгожых, выхаваных дзяўчат. Гілевіч 2007, 22.
  8. 148
    паненка
    далікатны як паненка. Слон. Пра вельмі далікатнага юнака. Высл., 310.
    зграбная як [якая] гарадская паненка. Мсцісл. Ухв. Пра пекную, станістую дзяўчыну. Бялькевіч, 189.
    красівая як паненка. Б.Каш. Ухв. Пра вельмі пекную дзяўчыну. Мат. Гом., VI, 155.
    фанабэрыстая як [тая] паненка. Няўхв. Пра дзяўчыну, што дужа задаецца. Янк., 436.
    бяла лічка як у паненкі. Ваўк. п. Ухв. Пра некага прыгожага, выпешчанага, з белым тварам. Federowski, 166.
    угадзіць каму трудней як кату старой паненкі. Гл. кот.
  9. 149
    паненя
    дзіця як паненя. Маз. Ухв. Пра дагледжанае, прыбранае дзіця. Гавораць, 64.
  10. 150
    панесці
    як бы каго вецер панёс (памчаў). Гл. вецер.
    як вада панесла каго. Гл. вада.
    як вароне на хвасце панесці. Гл. варона.
    як панесці (як панясці). Дзярж., Навагр., Гродз. Пра меру вагі чагосьці, пад'ёмную для чалавека. Нар. слов., 48; Даніловіч, 240.
    нарабіць як варона на хвасце панясе. Гл. варона.
  11. 151
    пані
    вылягоўвацца сабе як якая пані. Гродз. З зайздрасцю. Пра жанчыну, якая можа сабе дазволіць адпачыць. Цыхун, 30.
    двор як пані сесці. Жарт. Пра зусім невялікі двор. Янк., 404.
    зрабіцца як пані. Стаўб. Няўхв. Пра жанчыну, якая набралася звычак у паноў. МК, 169.
    ісці як пані. Гродз. Ухв. Пра жанчыну, якая добра выглядае. Цыхун, 34.
    Ляціць як пава, кладзецца як пані. Гл. пава.
    мадыгавацца як пані. Дзятл. Няўхв. Пра жанчыну, якая манернічае. СПЗБ 3, 9. ≺ Мадыгавацца - убірацца, моднічаць.
    Мужык як сані, абы я сама была як пані. Гл. сані.
    убрацца як пані. Ваўк. п. Ухв. Пра добра прыбраную жанчыну. Federowski, 316.
    раздураная як паніна кошка. Гл. кошка.
    ісці дык што паня. Міл. Ухв. Пра добра прыбраную жанчыну. Бялькевіч, 122.
    Ні каровы, ні каня, жыву сабе як паня. Ушацк. Жарт. Пра жыццё без маёмасці і без клопатаў аб ёй. Барадулін, 96.
    Ні каня, ні вала - сядзі як паня. Іран. Пра нібыта лёгкае жыццё бедняка. Ляцкий, 26.
  12. 152
    паніха
    рассесціся як паніхі. Мсцісл. Няўхв. Пра жанчын, што занадта расселіся, занялі шмат месца. Юрчанка 1998, 159.
  13. 153
    паніч
    Сядзіць як сыч і думае, што паніч. Гл. сыч.
  14. 154
    панос
    шустры як панос. Івац. Насмешл. Пра мітуслівага чалавека, якому не сядзіцца на адным месцы. ЗЗайкі.
  15. 155
    панскі
    у хаце як у панскай святліцы. Гл. святліца.
    мужыцкое здороўе як панская хвароба. Гл. хвароба.
    далікатны як панскі цюцька. Гл. цюцька.
    сярдзіты як панскі сабака. Гл. цюцька.
    як панскі цюцька. Гл. цюцька.
  16. 156
    пантопля
    пахожы як пантоплі з адной кожы. Стаўб. Жарт. Пра двух вельмі падобных людзей. Мін.-Мал., 1974, 186.
    цягацца як пантопля. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які ўсюды цягаецца. Шатэрнік, 201.
  17. 157
    панчоха
    распусціцца як жыдоўская панчоха. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які дужа распусціўся, перастаў слухацца. Federowski, 370.
  18. 158
    панчошка
    пісаць вершы як панчошкі вязаць. Памянш. Мядз. Ухв. Пра чалавека, якому лёгка даецца вершаванне. ЗСалавей.
  19. 159
    паншчына
    ісці як на паншчыну. Іўеў. Няўхв. Пра чалавека, які неахвотна, марудзячы, некуды ідзе. Высл., 333; ПП 1, 314.
  20. 160
    панюшка
    даць як табакі на панюшку. Гл. табака.

Паведаміць пра недакладнасьць