На запыт знайшлося 559 артыкулаў

  1. 201
    пасека
    перціся напралом як мядзведзь на пасеку. Гл. мядзведзь.
    адзін як корч на пасецы. Гл. корч.
  2. 202
    паскудны
    цяпер усякага граху на свеце як на сметніку паскуднага смецця. Гл. сметнік.
  3. 203
    пасланец
    ждаць як з неба пасланца. Гл. неба.
  4. 204
    паслаць
    як сукенку хто паслаў. Гл. сукенка.
  5. 205
    паследні
    здохнуць як [паследні] сабака. Гл. сабака.
    як паследняе ў жорны засыпаўшы. Воран. Няўхв. 1. Пра чалавека, які нешта робіць зусім павольна, нібы апошнюю работу. 2. Пра чалавека ў стане маркоты, упадку сіл, пасіўнасці. Даніловіч, 241.
    як паследняе ў печ усыпаўшы. Вілен., Воран. Няўхв. Пра чалавека ў стане маркоты, упадку сіл, пасіўнасці. Sielicki, 162; Даніловіч, 241.
    хадзіць як паследняя апушчэнка. Гл. апушчэнка.
    як паследняя аторва. Гл. аторва.
  6. 206
    паспяваць
    трэба як жаваранку паспяваць. Гл. жаваранак.
  7. 207
    пастка
    шастаць як мыш па пастках. Гл. мыш.
    папасціся/трапіць як мыш у пастку. Гл. мыш.
    папасціся як тхор у пастку. Гл. тхор.
    як мыш у пастку ўпаў. Гл. мыш.
    выскаліцца як сабака ў пастцы. Гл. сабака.
  8. 208
    пастол
    вываліць як з пастала. Ваўк. п. Груб. 1. Пра нешта выкінутае бруднае, непрыемнае. 2. Пра грубыя, брыдкія словы. Federowski, 345.
    ляпнуць як з пастала. Сак. п., Ваўк. п., Гродз. Асудж. Пра чалавека, які сказаў не да месца, недарэчна, Federowski, 161; Янкоўскі 1968, 220; Даніловіч, 227. ≺ Пасталы - лапці (поўдзень Беларусі); у некаторых гаворках пасталы - лапці са скуры.
    прыстаць як смала да пастала. Гл. смала.
    на стале як на пастале. Карэл. Асудж. Пра неахайнасць у хаце. Даніловіч, 237.
    ляпнуць як пасталом па вадзе. Гродз., Івац. Асудж. Пра чалавека, які сказаў нешта недарэчна, непрыстойна, брыдка. Цыхун, 186; ЗЗайкі.
    снег падае як пасталы. Івац. Пра снег камякамі. ЗЗайкі.
    мужык як пастол. Драг. Абразл. Пра непрывабнага, нехлямяжага мужа. Скарбы, 90.
    Хай будзе мужык як пастол - сядаві яго за стол. Пін. Прык. Пра неабходнасць ветлівага абыходжання і з простым чалавекам. БВ, 123; БД, 308.
    потрібный як чортовы постолы. Гл. чорт.
  9. 209
    пастух
    умелы як дзяшовы пастух. Іран. Пра некага зусім няўмелага. Янк., Пар., 174.
    блукацца як гаўца без пастуха. Гл. гаўца.
    працы як з дзяшовага пастуха. Іран. Пра невялікі аб'ём і ненайлепшую якасць выкананай кім-н. працы. Янк., Пар., 131.
  10. 210
    пастырскі
    распусціцца як пастырская пуга. Гл. пуга.
  11. 211
    пасцелька
    вялізная [газэціна] як пасцелька. Сміл. Жарт. Відаць, хацелі сказаць, што газета нагадвае прасціну, дзяругу. Шатэрнік, 62.
    Родная зямелька як зморанаму пасцелька. Ганц. Прык. Пра неацэннае значэнне радзімы для чалавека. ПП 1, 287.
  12. 212
    пасыпаць
    як макам пасыпана чаго. Гл. мак.
    круціцца як уюн, соллю пасыпаны. Гл. уюн.
  13. 213
    пасьвісьцёл
    як пасьвісьцёл. Гродз. Жарт. Пра некага хударлявага, высокага, нібы дудка. Цыхун, 175.
  14. 214
    патака
    салодка як патака. Гродз. Ухв. Пра нешта прыемна салодкае. Сцяшковіч, 463.
    схапіць як шылам патакі. Гл. шыла.
    улезці (залезці, уліпнуць) як муха ў патаку. Гл. муха.
  15. 215
    патануць
    як патануў. Мсцісл. Пра бясследнае, незразумелае знікненне кагосьці. Юрчанка, 194.
  16. 216
    патапіць
    як валоў патапіўшы. Гл. вол.
  17. 217
    патароча
    высалапіцца як патароча. Няўхв. Пра жанчыну, якая выставілася напаказ. Шпилевский, 172; Киркор, 238; Шейн, 22; Станкевіч, 848. ≺ Высалапіцца - тут: убрацца, выставіцца напаказ.
    выцалапіцца як патароча. Пра вытарашчаныя вочы. Аксамітаў, 199.
    але ж вочы як у патарочы. Сак. п. Насмешл. Пра чыйсьці непрыемны пагляд, непрыемныя вочы. Federowski, 224. ≺ Патароча - тут: пудзіла.
  18. 218
    патарчака
    тарчаць як патарчака. Ушацк. Насмешл. Пра некага худога, высокага, нібы жэрдка. Барадулін, 115.
  19. 219
    патрэп'е
    пазіраць як мыш з патрэп'я. Гл. мыш.
  20. 220
    патыкаць
    так рэдка пасходзіла як чорт калом патыкаў. Гл. чорт.

Паведаміць пра недакладнасьць