-
181
парасёнак
як парасёнак. Мсцісл. Насмешл. Пра дзіцёнка перамурзанага, раздуранага. Юрчанка, 193. - 182
-
183
парася
аглядвацца як парася ўкраўшы. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, што падазрона сябе паводзіць. Высл., 280.
верашчаць (вішчаць, пішчаць) як парасё ў праслі/плоце. Ваўк. п., Слуцк., Мсцісл., Жлоб., Івац., Пруж., Мін., Рэч., Гродз. Асудж. Няўхв. Пра чалавека, які моцна крычыць, сварыцца ці, можа, спявае. Federowski, 235; Сержпутоўскі 1999, 137; Бялькевіч, 109; Высл., 293; Цыхун, 179; ЛЦ, 101; ФА; ЗЗайкі.
дундзіць як парася. Маладз., Слуцк. Няўхв. Пра дзіцёнка, які ахвотна п'е малако. Жыв. сл., 62; Мат., 98.
качацца па зямлі як парасё. Маладз. Пра дзіця, пакінутае без нагляду. Гілевіч 2007, 65.
кніжыць як парасё благоя. Смарг. Няўхв. Відаць, пра дзіцё, што капрызнічае, плача. СПЗБ 2, 491. ≺ Кніжыць - капрызіць.
скрэбсціся як [тое] парася. Пух. Насмешл. Пра нейчыя віскаты, стогны, варушэнні. Мін.-Мал., 1970, 124.
смяяцца як свянцонае парася. Пра нейчы няшчыры, нацягнуты, запознены смех. Янк., Пар., 152.
ушчаміцца як парася ў плот. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які не туды ўлез. Высл., 407.
цадзіць праз зубы як ліхоё парася. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які неахвотна есць. Высл., 416.
як парася лычам. Браг. Насмешл. Пра нейкую неадпаведна выкананую работу. АВНЛ.
як парасятам. Драг. Насмешл. Пра ежу, якую жанчына нестаранна нагатавала днём. Нар. лекс., 196.
зачвякаць як парасяты. Краснап. Няўхв. Пра гучнае, з прыцмокванне прыманне ежы. Бялькевіч, 207.
пагаварыць/гаварыць як гусь з парэсем. Гл. гусь.
добрацца ек порося до сыроводкі. Жытк. Насмешл. Пра чалавека, які дабраўся да нейкага пітва - гарэлкі, піва і інш. ТС 5, 128. - 184
-
185
парахня
крохкі як парахня. Пра нешта вельмі крохкае, ломкае. Янк., Пар., 87.
тлець як парахня. Пра нешта, што патроху дыміць, не разгараецца. Янк., Пар., 166.
седзець ек комар у порохне. Гл. камар. - 186
- 187
- 188
- 189
- 190
- 191
- 192
-
193
парсюк
гаспадарыць як парсюк у агародзе. Маст. Іран. Пра чалавека, які не гаспадарыць, а разбурае гаспадарку. ФА.
гладкі як парсюк. Пра тлустага, укормленага чалавека. Янк., Пар., 40.
тлусты як парсюк. Сміл. Насмешл. Шатэрнік, 277; Янк., 432. Тое ж.
як парсюк адкормлены. Слуцк. Сержпутоўскі 1999, 79. Тое ж. - 194
-
195
паршук
качацца як паршук у берлагу. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які неахайна жыве. Высл., 334.
разгадавацца як паршук. Івац. Пра надта распаўнелага, раскормленага чалавека. ЗЗайкі.
сыты як паршук. Ваўк. п. Пра тоўстага, укормленага чалавека, жывёлу. Federowski, 286.
падбародавішча як у паршука. Гродз. Насмешл. Пра сытага чалавека з падвойным падбародкам. Цыхун, 99. - 196
-
197
пасатка
пупаўся як у пасатку. Смал. п. Пра чалавека, які трапіў у безвыходнае становішча. Добр., Смол., 675. -
198
пасварыцца
сядзець як пасварыўшыся. Івац. Няўхв. Пра надзьмутых, варожа настроеных адзін да аднаго людзей. ЗЗайкі. -
199
пасвенчаны
як пасвенчаны. Ашм. Ухв. Пра чалавека, які паводзіць сябе вельмі мірна, рахмана. Даніловіч, 240. - 200
На запыт знайшлося 559 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць