На запыт знайшлося 559 артыкулаў

  1. 121
    паляванне
    На парабкаванні як на паляванні: што падстрэліў - тое і тваё. Глуск. Прык. Насмешл. Пра жыццё парабка «на падножным корме». Янк., Дыял., III, 162.
    паўзці як самы з палявання. Гл. сом.
    хлусіць бы прышоў з палявання. Слуцк. Насмешл. Пра хлуслівага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 128.
  2. 122
    паляцець
    Варажба як стральба: куда паляціць, туды і загрыміць. Гл. стральба.
    Дачка як ластаўка: пашчабечыць, пашчабечыць ды й паляціць. Гл. ластаўка.
  3. 123
    паляшук
    бояцца чаго як полешук воды. Жытк. Іран. Пра адсутнасць страху перад чым-н. ТС 4, 142.
  4. 124
    памазаць
    як мёдам памазана дзе. Ушацк. Няўхв. Пра месца, дзе чалавеку добра, утульна, куды ён імкнецца. Васюковіч, 19.
    бы маслам памазаў. Гл. масла.
    як салам каго памазаў. Гл. сала.
  5. 125
    памак, гл. помак
    намокнуць як памак. Чэрв. Пра чалавека, які моцна вымак пад дажджом. Нар. лекс., 65; СПЗБ 3, 374.
    цяжкі як памак. Кір. Пра нешта вельмі важкае. Нар. слов., 71. ≺ Памак - намоклае бервяно, палена.
  6. 126
    памаўза
    маўчаць як памаўза. Ашм. Няўхв. Пра чалавека, што трымаецца не так, як трэба. СПЗБ 3, 376.
  7. 127
    памерлы, гл. таксама умерлы
    памагло як памерламу банкі. Хойн. Іран. Пра адсутнасць дапамогі наогул. Высл., 360.
    Паможа вароне мыла як памерламу кадзіла. Прык. Пра немажлівасць змяніць прыродныя дадзеныя. Санько, 172.
  8. 128
    памерці
    трэба як сённі памерці. Лоеў. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Высл., 401.
  9. 129
    памершы
    ляжаць як памершы. Сміл. Пра людзей, што ляжаць нерухома, стомлена. Шатэрнік, 17; Federowski, 161.
  10. 130
    памецены
    пайсці як памецена. Ваўк. п. Пра хуткі сыход. Federowski, 211.
  11. 131
    памешаны
    хадзіць як памешаны. Мядз. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе неадпаведна, дзіўна. СЦБ, 282.
  12. 132
    памідор
    чырвоны як памідор. Глыб. Ухв. 1. Пра нешта вельмі яркае. 2. Пра румянага чалавека. Высл., 420.
    разбірацца як свіння ў памідорах. Гл. свіння.
  13. 133
    памінкі
    напіцца як дурны на памінках. Гл. дурны.
    нажрацца як дурак на помінках. Гл. дурак.
  14. 134
    паміраць
    не хочацца як паміраць. Пра нешта, чаго вельмі не хочацца. Янк., Пар., 113.
    трэба як заўтра паміраць. Гл. заўтра.
  15. 135
    пампушка
    дзеўка як пампушка. Ельск., Слаўг. Ухв. Пра поўненькую прывабную дзяўчыну. ФСГ, 221; Нар. слов., 75.
    як пампушка. Мсцісл. 1. Няўхв. Пра распухлага чалавека. 2. Івац. Ухв. Пра сытага, поўнага, асабліва дзіцёнка. Юрчанка, 193; ЗЗайкі.
    ладкі як пампушкі. Касц. Ухв. 1. Пра пышныя апетытныя аладкі. 2. Пра ручкі немаўляці. Бялькевіч, 245.
  16. 136
    памчаць
    як бы каго вецер памчаў. Гл. вецер.
  17. 137
    памыі
    як памыямі абліты. Свісл., Івац. Няўхв. Пра стан чалавека, зняважанага, зняслаўленага кімсьці. Даніловіч, 240; ЗЗайкі.
    віжаваць як сука на памыях. Гл. сука.
  18. 138
    памыйны
    прыбіцца як кот памыйны. Гл. кот.
  19. 139
    памыты
    сядзець як памыты. Рэч. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі рана ўстаў, нічога не робіць - сядзіць і чакае снядання. ЛЦ, 123.
  20. 140
    памыцца
    проста як голаму памыцца. Гл. голы.

Паведаміць пра недакладнасьць