4761 адфыркацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. З шумам выдыхнуць паветра праз нос, рот. З вады вылез Рахуба. Вылез, адфыркаўся і падаўся да сваёй машыны. Васілёнак.… 4762 адфырквацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адфыркацца. 4763 адфыркнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Аднакр. да адфырквацца. 4764 адхадзіць, -хаджу, -ходзіш, -ходзіць; зак. 1. Прахадзіць куды-н., дзе-н. пэўны час. Такі ўжо заведзены лад у паноў: хто не адходзіць у школу да чатырнаццаці год… 4765 адхайвацца, -аецца. Незак. да адхаяцца. 4766 адхайваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адхаяць. 4767 адхапіць, -хаплю, -хопіш, -хопіць; зак., што. 1. Паспешліва адняць. [Аляксей] палажыў свае дужыя, запэцканыя ў мазуту рукі на белы падаконнік, але тут жа паспешліва… 4768 адхарканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адхаркаць. 4769 адхаркацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Харкаючы, сплюнуць макроту, слізь. 4770 адхаркаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Пахаркаўшы, сплюнуць макроту, слізь. 4771 адхарквальнае, -ага, н. Лякарства, якое спрыяе адхаркванню. 4772 адхаркванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адхаркваць — адхаркаць і адхарквацца — адхаркацца. 4773 адхарквацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адхаркацца. 2. Зал. да адхаркваць. 4774 адхаркваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адхаркаць. 4775 адхаркнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. 1. Харкнуўшы, сплюнуць макроту. 2. Аддзяліцца пры харканні. 4776 адхаркнуць, -ну, -неш, -не; зак. Харкнуўшы, сплюнуць макроту. Слухаючы, што яму гавораць, пан Вільчыцкі гучна адхаркнуў і плюнуў зверху міма мужыка. Брыль. 4777 адхацецца, -хочацца; безас., зак., з інф. Разм. Перастаць хацецца; перахацецца; расхацецца. — О-о, то выдатна! — карыя вочкі згаслі, і чалавеку, мусіць, адхацелася… 4778 адхацець, -хачу, -хочаш, -хоча; зак., з інф. Разм. Пакінуць хацець, страціць ахвоту рабіць што-н.; перахацець; расхацець. 4779 адхаяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адхаяць. 4780 адхаяцца, -аецца; зак. Разм. Выбавіцца з хваробы; ачуняць, акрыяць. Дык цяпер раптам страшна стала дзядзьку Паўлу; зноў тая немач вярнулася, ад якой ледзьве адхаяўся!…