Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  


На ваш запыт знойдзены 9 артыкулаў

  1. акалець — сканаць.
    Акалеў нябога, і на кут паклалі.
  2. акалле — холад, зябкасць; яшчэ — змерзлае цела.
    Глядзела-глядзела яго на дварэ, аж мяне акалля ўзяло. Прыкрый сваё акалля, а то ссінеў як пуп курыны.
  3. аколіва — ваколіца.
    Зялёнае аколіва ад птушыных песень глухне.
  4. акоцце — асцюкі.
    На плечы снапы ўскініш - акоцце сыпіцца, дык у капелюшы зручна.
  5. акраўкі — абрэзкі тканіны, якія засталіся ад кроіва.
    З гэтых акраўкаў нічога не пашыіш.
  6. аксціцца — апамятацца, прыйсці ў сябе.
    Аксціся, што ты такое гаворыш?!
  7. аксыля — вокліч да цялят.
    Аксыля, у хлеў, аксыля, цяляткі!
  8. акуратны — далікатны, уважлівы.
    Ён такі акуратны - і сабаку на «вы» называіць.
  9. акушок — акунёк, акуньчык.
    Акунь, той як дурань бярэць, акушок яшчэ дурнейшы.

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018