-
1
апагодзіцца — распагодзіцца.
Як апагодзіцца, дык гэтыя травы бяруць і ў ямы кладуць. -
2
ападанкі, ападонне — ападак на дне катла ці місы; яшчэ — апалая садавіна.
А яму асталося толькі ападанкі з'есці. Узвар увесь выпілі, адно ападонне асталося. Наліў ападоння й частуіць, пі сам. Цэлы мех ападанак назбіралі. -
3
ападоліцца — быць у жонкі пад слухом.
Быў малец як малец, ды ападоліўся. -
4
апантаны — утрапёны, нястрыманы, звар'яцелы.
Апантанаму й мора па калену, і хмары па барадзе. -
5
апаследкі — рэшткі, астаткі.
Апаследкі дошак ссунуў з машыны. -
6
апіра — апора.
Гэта мая апіра надзейная. -
7
аплэвуш — ацеслівы, непадцягнуты, няўзглядны.
На такога аплэвуша ніякая дзеўка не паглядзіць. -
8
аплятанік, пляцёнак — буталь, аплецены лазой.
Бражкі быў цэлы аплітанік, дык выпіў адзін. Пляцёнак бражкі на стол - гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы! -
9
аповалач — цямрэча, зацем, заслань.
Аповалач вочы завалакла, нічога не відаць, іду як сляпая. -
10
аполак — дошка з краю бервяна, гарбыль.
Тынянка абабіта аполкамі, і добра. -
11
апромеццю, промеццю — стрымгалоў, не зважаючы ні на кога.
Як угледзіць бацьку, апромеццю ляціць. -
12
апрыч — асобна.
Ад усіх апрыч сядзіць. -
13
апрычонкі, асабенкі — смачная ежа, якую трымаюць асобна для пестунка.
Ён толькі асабенкі есь, зласелы, здураны. -
14
апсік — прэч, уцякай (вокрык на ката).
Апсік, дуронік! -
15
апурхнуць — натапырыць пер'е, абвяць.
На такой золі куры апурхлі. -
16
апячы — спячы, запячы.
У печы апяку печанёўку.
На запыт знайшлося 16 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць