Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 43 артыкулы

  1. адаробка — дзябёлая, гладкая.
    І Хадорына адаробка носіцца як жаробка.
  2. адбубеніць — пабіць, адлупцаваць, уваліць.
    Яму хлопцы так адбубенілі, ледзь ногі валачэць.
  3. адварот — агіда, непрыняцце.
    У яе на такога кавалера адварот.
  4. адгладзіцца — паправіцца.
    Было ўжо рэбры свяціліся, а цяпер, глядзі ты, адгладзілася.
  5. адгудзіць — адгаварыць, адбіць.
    Ці я тваіх конікаў апудзіў, // Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў?
  6. аддаць — палягчэць.
    Таблетку выпіў, трошку аддало.
  7. аддух — перадых, адпачынак, супакой.
    І галава аддуху патрабуіць.
  8. аджылы — сталага, пахілага веку.
    Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца.
  9. аджыць — перажыць.
    І першую жонку кінуў, ён іх пяць аджыў.
  10. ад'зябнуць — ззябнуць.
    Цвяты й тыя ад'зяблі - халоднае лета сёлета.
  11. адказваць — завяшчаць.
    Перад смерцю ўсё свайму першаму адказала.
  12. адкарапкацца — адчапіцца, адкараскацца.
    Ад гора ніяк не адкарапкаішся.
  13. адкормнік — парсюк, пастаўлены на адкорм.
    Адкормніку корму не набрацца.
  14. адкрасці — забраць назад потайна.
    Міліцыянер забраў дудкі (як самагонку гналі), а малец узяў ды адкраў іх.
  15. адкрасціся — незаўважна адысці.
    Памалу ад мяне адкраўся.
  16. адкрэвіць — адысці ад хваробы, паправіцца, паздаравець.
    Можа, я троху адкрэўлю ў бальніцы.
  17. адмалі — змалку.
    Ён яшчэ адмалі, як нарадзіўся, хваравіты.
  18. аднавуры — аднавокі.
    Шашок аднавуры, ды бачыць, дзе куры. Сляпінда ты аднавурая!
  19. аднадумец — хто адной думкі з некім.
    Мы з ёй такія аднадуміцы, што куды там!
  20. аднакавы — аднолькавы.
    Боты драныя мае, // Дома лакавыя. // А ці ў дзевак, а ці ў баб - // Усе аднакавыя.

Старонкі: 1  2  3  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018