Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  в  г/ґ  д  ж  к  л  м  н  п  р  с  т  х  ц  ч  ш  


На ваш запыт знойдзены 10 артыкулаў

  1. аталпіць — апанаваць, перапоўніць, наваліцца.
    Аталпілі ўсю вуліцу - не прайсці.
  2. атанець — схуднець.
    Аментам атанела - так спаліла яе хвароба.
  3. атвадзець — зрабіцца вадзяністым.
    Ежа, пакуль стаяла, гладка атвадзела.
  4. атлёт — хват, зух.
    Такі атлёт, што хуем прапаліць лёд.
  5. атлум — ачмурэнне, аблуда.
    Усе гэты выбары-выдуры - толькі атлум галавы.
  6. атнімка — анучка, якой атнімаюць, выцягваюць кацёл з печы.
    Кашуля, як атнімка, чорная.
  7. атожылле — парасткі.
    Ад яблыны атожылля пашло. Бульба ўся атожылля пусціла, трэба скарэй садзіць.
  8. атопак — стаптаны чаравік; яшчэ — пра недалужнага хлопца.
    Якія атопкі ўссуніш на ногі, а ўсё ж ня босы. І ейны атопак нешта з сябе корчыць.
  9. атрусіцца — прывесці трусянят.
    Яна, чараўніца, счаравала: труска атрусілася, а трусяняты памёрлі.
  10. атуросце — парасткі.
    Маленькую яблыньку прынясла, пасадзіла, яна прыжыла, і столькі атуросця ў яе.

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018