На запыт знайшлося 238 артыкулаў

  1. 141
    Ні рыбкі ні хачу, ні лыткі ні мачу. — Калі нехта ня хоча ні прыкрай работы, ні добрай узнагароды за яе.
  2. 142
    Ні самому паглядзець, ні людзям паказаць. — Аб рэчы ці чалавеку, што нічога нявартыя.
  3. 143
    Ні села, ні пала, захацела баба сала. — Калі нехта беспадстаўна нечага дамагаецца.
  4. 144
    Ні скупосьць, алі нязмога. — Перапрашае той, хто ня можа даць нейкай ахвяры або падарунку.
  5. 145
    Ні сораму, ні ўвагі. — Гэтак адклікаецца аб бессаромным чалавеку.
  6. 146
    Ні стуку, ні груку, пацягнулі як суку. — Прыказваюць, калі вясельле бяз музыкаў або калі абмяжоўваюць волю няпрошаных гасьцей.
  7. 147
    Ні ступай, чалавеча, Богу на пяты. — Калі нехта зьдзекліва высьмейвае нешта паважнае й дарагое для іншых.
  8. 148
    Ні сьпячэцца ды звалачэцца. — Прыказваюць, калі няма часу нейкую работу доўга цягнуць, каб яе лепш зрабіць, а стараюцца скончыць яе абы як, каб якнайхутчэй ужыць ці спажыць. Прыказка паходзе з казкі пра лісіцу: - Лісіца злавіла жука ды пякла на леташнім вогнішчы. Калі жук спаўзаў з вогнішча - лісіца адкідала яго назад лапай. Нарэшце яна сказала: «Ні сьпячэцца ды звалачэцца» - ды зьела.
  9. 149
    Ні тады сабак карміць, як на паляваньня іці. — Да ўсякае справы трэба загадзя рыхтавацца.
  10. 150
    Ні так бойся злодзія, як п'яніцы, бо злодзі цягня дамоў, а п'яніца з дому. — Гэтак перасьцерагаюць дзеўку, калі да яе сватаецца п'яніца. Параўнаньне зробленае не дзеля таго, каб злодзея пахваліць, але каб паказаць, што п'яніца ў сямейным жыцьці стаіць ніжэй і за злодзея.
  11. 151
    Ні так жывём, як хочам, алі як выпадая. — Жыцьцёвыя патрэбы прымушаюць людзей абмяжоўваць свае жаданьні.
  12. 152
    Ні так чорт страшан, як яго малююць. — Прыказваюць часта аб тым, якога натоўп зганіў.
  13. 153
    Ні так шкода, як нявыгодна. — Калі згубіцца нейкая недарагая, але патрэбная рэч.
  14. 154
    Ні ў гаршку, ні ў мяшку. — Калі нешта страчана бязь ніякай карысьці - зь мяшка ўзята, а ў гаршчок не паложана.
  15. 155
    Ні ўздыхай: чаго німа - таго ніхай. — Разважаюць таго, хто крыўдзіцца, што ў яго шмат чаго нехапае.
  16. 156
    Ні ўмірая стары, алі паравы. — Гэтак разважаюць сваякоў пры сьмерці маладой асобы ў іхнай радні.
  17. 157
    Ні ўрадзіў мак - прабудзім і так. — Прыказваюць пры малой страце ў гаспадарцы.
  18. 158
    Ні ўцяць, ні ўзяць. — Калі ў гаспадарцы выйдуць усе харчы й пагражае голад. «Нашы Прахорчыкі абяднелі, што - ні ўцяць, ні ўзяць».
  19. 159
    Ні хаваўшы малога, ня мець і вялікага. — Прыказваюць у сельскай гаспадарцы, пускаючы на хоўлю малады статак - цялят, парасят, - хоць гэта шмат клопату.
  20. 160
    Ніхай Бог бароня. — Прыказваюць пры адпіраньні - «Ніхай Бог бароня, каб я да іх у спулку прыстаў».

Паведаміць пра недакладнасьць