-
21
Што край, то й звычай. — Кажны край мае свае асаблівыя звычаі.
-
22
Што найбольшы пісака, дык найгоршы сабака. — Гэтак сяляне адклікаліся аб расейскіх пісарах урадоўцах.
-
23
Што ня міла самому, дык ня жыч і другому. — Навука сумленных бацькоў сваім дзецям.
-
24
Што пасеіш, тоя й пажнеш. —
1. У простым сэньсе аб добрым збожавым насеньні, зь якога гаспадар дачакаецца й добрага збожжа.
2. Калі будзем дабро людзям рабіць, дык і людзі будуць добра адплачваць. -
25
Што ручкі зробюць, тоя плечкі зносюць. — Што для сябе зробіш, тое й мець будзеш.
-
26
Што твэго, тоя й мэго, а што мэго, дык тобя ніц да тэго. — Прыказваюць таму, хто галіцца на чужую маемасьць, але сваю ўважае за незачэпную. Прыказка яўна гістарычная, у якой адбілася тое, як Палякі ставіліся да Вялікага Княства Літоўскага.
-
27
Што торба, то ня мех; што праўда, то ня грэх. — Прыказка таму, хто крыўдзіцца, калі яму праўду ў вочы гавораць.
-
28
Што ты мне на душу серыш? — Калі нехта ўвачавідкі зьдзекуецца.
-
29
Што ты робіш на гарэ гразь. — Аб тым, хто выкрывае злачынствы ці злаўжываньні нейкага ашуканца, псуючы яму справу й робячы яму сорам.
-
30
Што ты ў старца кій адбіраіш. — Аб тым, хто крыўдзе бездапаможнага чалавека.
-
31
Што ты чаўпеш дуба смалянога. — Аб тым, хто відавочную хлусьню гавора.
-
32
Што ўбіў, тоя ўехаў. — Пры цяжкай, мазольнай настырлівай працы: Колькі калок у зямлю біў, толькі ён уехаў. Колькі каня пугай біў, толькі дарогі праехаў.
-
33
Што ўлетку ножкай коп, тоя ўзімку ручкай хоп. — Аб гародніне й садавіне, якую летам ганьбуюць, а зімой ахвотна ядуць.
-
34
Што ўложа хам, дык ня выня й пан. — Нялёгка тое адрабіць, што папсуе нейкі злыдзень.
-
35
Што ў міся, на тоя ня дзьміся. — Напамінаюць дзецям ці падлеткам, калі яны гневаюцца ды ня йдуць есьці.
-
36
Што ў тэй чэсьці, калі нечага есьці. — Прыказвае галодны госьць, калі стол добра прыбраны й гаспадары ветліва запрашаюць, але на стале няма пажывы.
-
37
Што ў цьвярозага на вуме, тоя ў пьянага на языцэ. — Калі п'яны пачынае выказваць нейкія сакрэты.
-
38
Шукай ветру ў полі. — Калі нароблена шмат шкоды, але няма ніякага сьледу, каб шукаць вінавайцаў.
-
39
Шукая галава гуза. —
1. Прыказваюць на дзяцей, калі яны лезуць у небясьпечнае месца, дзе могуць пакалечыцца.
2. Прыказваюць дзяцюком, калі яны на кірмашы заводзяцца біцца. -
40
Шыйся, бяліся, - заўтра Вялікдзінь. — Аб нядбайнай асобе, якая зацягнула работу за доўгі час да астатняга дня, і ёй за кароткі час немагчыма выканаць, як немагчыма за адзін дзень да Вялікадня выбяліць палатна й пашыць сарочкі.
На запыт знайшлося 44 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць