-
41
Шый, як зложана. — Гэтак прыказана, каб ня ўводзіць у жыцьцё навінаў і чужых звычаяў, а трэба жыць спрадвечнымі парадкамй й звычаямі свайго краю.
-
42
Шыла ў мяшку ня ўтоіш — , або шыла зь мішка вылазя. — Калі нейкі сакрэт сам сабой выкрываецца.
-
43
Шыхалюцца, як сабакі каля разьніцы. —
1. Калі хлопцы-падлеткі бегаюць, мітусяцца каля карчмы ці каля тэй хаты, дзе ёсьць ігрышча, а іх туды ня пускаюць.
2. Калі нейкая банда ажыўлена рухаецца, мітусіцца. -
44
Шэтар ды пэтар. — Калі нейдзе вясёлы гоман, шум, сьпевы, мітусьня, як на вясельлі ці вялікім балі.
На запыт знайшлося 44 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць