-
21
Дакажы славы. — Гэтак заахвочваюць выканаць цяжкую работу.
-
22
Далі каляду. — Прыказваюць, калі некага без пары адправілі з работы ці звольнілі з працы.
-
23
Далі паложыш - бліжэй возьміш. — Калі нейкую рэч прыхаваеш, дык у патрэбе хутчэй яе знойдзеш.
-
24
Далі ў лес - болі дроў. — Гэтак перасьцерагаюць, каб нехта ня ўступаў у доўгія спрэчкі або каб не заводзіў справы ў судзе.
-
25
Да нашага берагу нічога добрага не прыплыве: то трэска, то гаўно. — Калі далучыцца ў сям'ю ці ў суседзтва агідная асоба.
-
26
Да нашага берагу нічога добрага ні прыплыве, - то трэска, то бруд. — Прыказваецца, калі малавартасны чалавек прыбудзе ў сям'ю, у суседзтва, або благі ўрадовец зьявіцца на грамадзкую працу.
-
27
Да пары жбан ваду нося. —
1. Калі нешта старое паламалася.
2. Калі нехта памёр.
3. Калі зловяць злодзея, што доўга краў. -
28
Да Прачыстай памый, памяці, і пірапечаў напячы. — Прачыстая, або Спажа прыпадае 15 жніўня. Да гэтага часу жытняе жніва кончана, дык гаспадыні ёсьць час памыць бялізну й вычысьціць хату, ды ёсьць з чаго й перапечаў напячы, бо ёсьць мука новай уроды.
-
29
Дараванаму каню ў зубы ні глядзяць. — Прыказваецца таму, хто прыглядаецца да дараванай ці знойдзенай рэчы, ці яна добрай якасьці.
-
30
Дар за дар. — За зробленае дабро трэба адплаціцца дабром, або - за прычыненае ліха ліхам.
-
31
Дар за дар, а дарма нічога. — Адплата строга па заслугах.
-
32
Дарма й каза ваўку ні скача. Калі каза ваўку паскача, дык воўк яе зьесьць. — Прыказваюць таму, хто за зробленае дабро адплачвае злом свайму дабрадзею.
-
33
Дарога ня сьпіць. — Прыказваюць таму, хто баіцца ночы адзін ехаць, ці йці ў дарогу, бо-ж на дарозе заўсёды знойдуцца падарожныя.
-
34
Да Спаса (6 жніўня) сена сохня пад кустам, а пасьля Спаса ня хоча сохнуць і на кусьця. — Напамінак гаспадаром, што трэба старацца, каб да канца ліпеня сена было пакошана.
-
35
Дасьць Бог дзень, дасьць і пажытак. — Для развагі таго, хто бядуе, як ён будзе жыць, калі пастарэе.
-
36
Дасьць Бог доньку, дасьць Бог і дольку. — Прыказваюць бацьком, якія наракаюць, што ў іх родзяцца дочкі, а не сыны.
-
37
Датуль маці міла, пакуль пяты мыла. — Упікаюць дзецям, якія ня хочуць дапамагаць старым бацьком.
-
38
Датуль маці міла, пакуль сраку мыла. — Калі дзеці не шануюць мацеры.
-
39
Даў-бы шэліг на малебін, дык самому патрэбін. — І на добрую справу ня можна аддаць таго, што пільна патрэбна сабе.
-
40
Даў лататы. — Уцёк.
На запыт знайшлося 132 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць