-
61
Дзеля дружбы й цыган вешаўся. — Жартуюць з таго дзяцюка, які на кірмашы палез бараніць свайго сябру й сам дастаў па карку.
-
62
Дзе маё не прапала? — Кажа той, хто плаце не заслужаныя выдаткі.
-
63
Дзе маё ні прапала. — Прыказвае той, хто нейкую невялікую рэч адступае другому. Прыказвае й той, хто мае нейкую невялікую страту ў гаспадарцы.
-
64
Дзе мы жывём, там пуга з вузлом. — Прыказвае той, каму дрэнна жывецца.
-
65
Дзе начуя, там ня днуя. — Аб валачашчым чалавеку.
-
66
Дзе няняк многа, там дзіця бязнога. — Аб гаспадарцы, дзе шмат работнікаў, але няма парадку, бо кажны спадзяецца, што нехта іншы зробе, а работа застаецца нязробленай.
-
67
Дзе піва варуць, там і п'юць. — Калі пры вырабе нейкай ежы ці харчовых прадуктаў там-жа іх і спажываюць.
-
68
Дзе піва п'юць, там і разьліваюць. —
1. Калі пры пачостцы разьліваецца пітво.
2. Прыказваюць, калі пры разьдзеле нейкай маемасьці здараецца невялікі ўбытак. -
69
Дзе позная ральліца - родзя гірса, мятліца. — Прыказваюць сяляне, калі позьняцца з часам воранкі.
-
70
Дзе раньняя ральліца - родзя жыта, пшаніца. — Прыказваюць сяляне аб паравой воранцы пад пасевы збожжа.
-
71
Дзе рост, там і ўмалот. —
1. Калі парасло збожжа, дык зь яго можна спадзявацца й добрага ўмалоту.
2. Аб чалавеку, калі ён вялікі й моцнага складу цела, дык можна спадзявацца, што зь яго будзе добры работнік. -
72
Дзе сеў, там і прыкіпеў. — Аб нярупным чалавеку, які, калі пашлюць яго за патрэбай, ён заседзіцца на доўгі час.
-
73
Дзе сіраце бацьку браць. — Калі патрэбная нейкая рэч, а яе няма дзе дастаць, дык трэба прыдумляць, каб безь яе абыйсьціся.
-
74
Дзесятаму закажа. — Калі некага слушна пакараць за злачынства, дык дзесяць зарачэцца гэта рабіць.
-
75
Дзе тут у вубоствя жывучы ды зь перцам есьці. — Калі нехта да благой адзежы, ці дрэннай снасьці ды аздабленьні вешае.
-
76
Дзе ўжон, там і ўмалот. — Калі шмат нажата, дык можна спадзявацца, што шмат і намалоціцца.
-
77
Дзе хвэст - і йіна там ест. — Гэтак, у простым сэньсе, высьмейваюцца ахвотнікі наведваць хвэсты й кірмашы. Гэтак прыказваюць і да тых, хто без запрашэньня цісьнецца на чужыя балі-бяседы й хто ўмешваецца ў чужыя справы, калі яго ня просяць.
-
78
Дзеці, дзеці! Дзе мне вас падзеці? — Так бядуюць бацькі, калі дзеці благія.
-
79
Дзе чорт ні араў, там сеіць ні стаў. — Калі хто ня хоча рызыкаваць нечым, бо не спадзяецца ўдачы ў дадзенай справе.
-
80
Дзе чорт ня зможа, там бабу пашле. — Перакананьне, што баба быццам мае большыя здольнасьці на тое, каб зьвесьці чалавека на благое, як сам чорт.
На запыт знайшлося 132 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць