На запыт знайшлося 132 артыкулы

  1. 101
    Добрая далёка чуваць, а благоя яшчэ далей. — Напамінак маладым, каб яны ўстрымліваліся ад благіх паводзінаў і шанавалі сваю добрую славу.
  2. 102
    Добрая знаходка тапор за лавай. — Калі нехта хваліцца, што знайшоў рэч, якую гаспадар паклаў на сваім месцы.
  3. 103
    Добрая слава дома ляжыць, а благая далёка бяжыць. — Слава пра добрыя паводзіны гэтак далёка не разыходзіцца, як пра паводзіны благія.
  4. 104
    Добры дзень вам! - Ці рады вы нам? — Прывітваюцца жартаўліва неспадзяваныя госьці.
  5. 105
    Добры дзень таму, хто ў гэтым даму. — Прывітаньне-жарт прышоўшы ў чужую хату.
  6. 106
    Добры сябра таго ні дасьць, што благая зямелька. — Сялянская прыказка аб благой зямлі, якая хоць і скупа родзіць, але з году ў год жывіць, чаго й найлепшы сябра ня зробіць.
  7. 107
    Дождж ідзе - грыбы будуць. Дзеўкі растуць - бабы будуць. — Гэтак жартуюць, калі нарасьце шмат маладых дзяўчат.
  8. 108
    Долках сядзь, і на зямлі ногі пастаўляй. — Жартам прыказваюць таму, хто ня мае дзе сесьці.
  9. 109
    Доля мая чубатая - ніхто мяне ні сватая! — Жартам прыказвае тая дзяўчына, якой замуж не бяруць.
  10. 110
    Дорага лыжка да абеду. — Прыказвае той, які можа й пераплаціў за рэч, безь якой ня мог абыйсьціся.
  11. 111
    Дорага ня тое, што ў год, алі тоя, што ў рот.
    1. Прыказвае той, хто прадае ўборы, ці іншыя дарагія рэчы, каб купіць харчоў.
    2. Прыказвае той, хто пераплачвае за хлеб, ці за іншыя рэчы, якія вельмі патрэбныя.
  12. 112
    Дося блазнаваць, калі сталі й дзеці ўзнаваць. — Ня трэба вясьці пустой, няпрыстойнай гутаркі ў прысутнасьці дзяцей.
  13. 113
    Доўгі язык мая. — Прыказваюць аб тым, хто ня можа трымаць сакрэтаў.
  14. 114
    Доўгі, як жыдоўскі пачакай. — Ад жыда-гандляра часта доўга трэба чакаць заплаты-доўгу.
  15. 115
    Доўгія рукі мая. — Аб тым, хто любе хоць што ўкрасьці.
  16. 116
    Доўг ня грэя. — Селянін і ў пякучай патрэбе ня хоча залазіць у даўгі, а калі задаўжыўся - стараецца хутка яго вярнуць.
  17. 117
    Дрэнь пчолы, гаўно мёд. Гаўно дзядзька пчалавод. — Лаецца той, каго пакусалі дзядзькавы пчолы.
  18. 118
    Дуб, дуб, - дай шлюб! — Жартаўлівая гіронія да тых, што жывуць бяз шлюбу, - быццам шлюб даваў ім дуб у лесе.
  19. 119
    Дудар дудару дарма йграя. — Калі людзі аднаго рамясла адзін другому дапамагаюць.
  20. 120
    Дурань дурня зная, дурань дурня й чапая. — Прыказваюць таму, хто зь недарэчным у жарты ўступае.

Паведаміць пра недакладнасьць