На запыт знайшлося 1933 артыкулы

  1. 1401
    Сказаў ні к сялу, ні к гораду. — На сказаную недарэчнасьць.
  2. 1402
    Сказаў ні ў пяць, ні ў дзесяць. — Калі нехта сказаў бязглузьдзіцу.
  3. 1403
    Сказаў, як зьвізаў. — Прыказка на ўдалую рэпліку, калі другому няма што й адказаць.
  4. 1404
    Скоры пасьпех людзям на сьмех. — Калі нехта сьпяшаючы работу псуе.
  5. 1405
    Скруцілася, як Саўрыцкага запусты. — Калі нешта доўгачаканае доўга рабілася й посьля марна гіне ня кончаным.
  6. 1406
    Скрывіўся, як сірада на пятніцу. — Калі нехта ад няпрыемнасьці зморшча твар.
  7. 1407
    Скрыпучая дрэва доўга скрыпіць. — Аб хваравітым, слабым чалавеку, які доўга жыве.
  8. 1408
    Скупы два разы траця. — Аб тым, хто трымаўся дарагой цаны за свой тавар, не прадаў яго, і гэты тавар посьля прапаў, змарнаваўся.
  9. 1409
    Скупы шылам сыту мачая. — Гэтак насьміхаюцца над скупым. Сыта - засалоджаная мёдам вада.
  10. 1410
    Слаўны бубны за гарамі, а як выйдуць - роўны з намі. — Аб расхваленым далёкім чалавеку, які, пры бліжэйшай знаёмасьці, выяўляецца нічым ня лепшы за іншых.
  11. 1411
    Слова - вецір. — Разважаюць гэтак таго, якога нехта незаслужана панізіў благімі словамі.
  12. 1412
    Слова ні вірабей, пусьціўшы ня зловіш. — Аб тым, хто не перадумаўшы, сказаў непатрэбнае слова, а потым каецца.
  13. 1413
    Служка служца, а пану трасца. — Калі нейкі загад перадаецца пачарзе ніжэй і ніжэй, але ніхто яго ня выканае, а гаспадар мае на гэтым вялікую страту - «трасцу».
  14. 1414
    Служы пану верне, дык ён табе пердне. — За тваю шчырую працу гаспадар цябе сакпіць.
  15. 1415
    Слухай вухам, а ня брухам. — Жарт аб тым, хто няўважліва слухае, а потым перапытвае.
  16. 1416
    Смаку, як у пячоным раку. — Гіронія аб нясмачнай ежы.
  17. 1417
    Смалой (смольлю) лезя. — Калі нехта нечага назольліва просіць.
  18. 1418
    Смачна кашка ды рабіць цяжка. — Аб рабоце, дзе добра кормяць, але работа цяжкая.
  19. 1419
    Смачны жабя гарэх, ды зубоў Бог ні даў. — Калі нехта галіцца нешта важнае дабыць, але здольнасьці ня мае пазьней гэта скарыстаць.
  20. 1420
    Соль табе ў вочы, галавешка ў зубы, а дзяркач у сраку. — Трэба шопатам сказаць, або хоць падумаць, калі ўрочная асоба разглядае тваю маёмасьць ці сям'ю.

Паведаміць пра недакладнасьць