-
1481
Сяджу, як на жары. — Прыказвае той, хто цярпіць незаслужаны сорам.
-
1482
Сядзеў рускі месіц. — Калі нехта нейдзе доўга быў.
-
1483
Сядзіць, як куцьця. — Сядзіць паважна, непарушна, спакойна.
-
1484
Сядзь, няхай не вісяць. — Брахлівыя жанчыны запрашаюць мужчыну сесьці.
-
1485
Сядзь у нас, дома госьць будзіш. — Жартуюць, калі сусед прыйдзе да суседа пагаварыць ды не сядае.
-
1486
Сяло біз канца ні бывая. — Гэтак разважаюць таго, каму даводзіцца апошняе з канца месца.
-
1487
Сяло пірабег, дык болі ў мех. — У простым сэньсе гэта тарнуецца да старца. Жартам кажа той, каму трэба ў вёсцы ў кажную хату заходзіць.
-
1488
Сярэдзіна колам стала. — Гэтак кажа жняя ці іншая работніца, ці работнік, калі даводзіцца цэлы дзень стаяць сагнуўшыся й тады ўвечары сярэдзіна ня хоча адгінацца, сталася сагнёная, як кола.
-
1489
Табакерка растабакерчылася й вытабакерчылася. — Жартаўлівая гульня цяжкіх да вымовы словаў, скарагаворка. Азначае: табакерка апусьцела.
-
1490
Табе й памерці часу ня будзе. — Жартуюць з праз лад пільнага да работы чалавека.
-
1491
Тады дзіця трэба біць (вучыць), як перак лаўкі ляжыць. — Дзіця трэба прывучаць да добрых налогаў і паводзінаў з самых малых гадоў.
-
1492
Тады маю, як у руках трымаю. — Прыказівае той, хто ня вера абяцанкам.
-
1493
Такі сьвет настаў, што ні палажы, ні пастаў. — Гэтак старыя людзі даводзяць, што чым навейшы век, тым большае шальмоўства між людзей.
-
1494
Так ні ўсяды, як на Дзяды. — Прыказваюць бацькі ці гаспадар, калі дзеці ці работнікі наракаюць, што харчаваньне пагоршылася.
-
1495
Там Бог жыве. — Аб тых, дзе жывуць у вялікай згодзе.
-
1496
Там добра, дзе нас німа, а дзе мы жывём - там пуга з вузлом. — Прыказваюць таму, хто наракае, што дрэнна жывецца, дзе ён жыве, а ўсюды далей добра.
-
1497
Там талька, а там балька. — Калі ў нейкай пральлі нітка няроўная - дзе тонкая, а дзе таўстая.
-
1498
Там ужо й Бог аступіўся. — Дзе няма ладу, няма згоды, няма жыцьця.
-
1499
Танная мяса сабакі ядуць. —
1. Калі нехта хваліцца, што нешта танна купіў.
2. Прыказваецца й таму, хто танна прадае сваё сумленьне. -
1500
Танцаваў ды ні скланіўся. — Калі нехта добра выконваў сваю работу, але дрэнна закончыў.
На запыт знайшлося 1933 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць