-
1541
У вубосстве жыве ды хоча з перцам есьці. — Пра тых, што бедна жывуць ды арыстакратычных далікатнасьцяў паганяюць (патрабуюць).
-
1542
У гарачай вадзе купаны. — Гавораць на папырсклівага й нецярплівага.
-
1543
У гаспадыні работа адна, трэба яе рабіці што дня. — Аб штодзённай цяжкай і аднастайнай гаспадынінай працы.
-
1544
У гасьцях добра, а дома лепі. — Воля гасьця абмяжована воляй гаспадара. А дома кажны сам сабе гаспадар.
-
1545
Удадзены, як забіты. — Прыказваюць, калі нявіннага па хвальшывых даносах вінавацяць.
-
1546
Ударожыўся, як сраць пад пень. — Пра таго, хто часта ў вадно месца ходзіць наўздабыткі ці ў пазыкі.
-
1547
У дастатку рыбку скоблюць, а ў ністачы з луской ядуць. — Прыказвае бедны, калі яму вайцяюць, што ягоная ежа блага прыгатаваная або калі ён несамавіта адзеты.
-
1548
У двух - рада, а ў трох - зрада. —
1. Сакрэты толькі тады могуць захоўвацца, калі аб іх ведаюць усяго дзьве асобы.
2. Калі з сабой сябруюць дзьве асобы, яны будуць абмаўляць трэйцюю пабочную. А калі ў сяброўсьцьве тры, дык зышоўшыся з сабой дзьве асобы, будуць абмаўляць трэйцюю свае кампаніі, няпрысутную. -
1549
У добры час сказаць, а ў благі памаўчаць. — Прыказваюць сяляне, калі хочуць нешта сваё пахваліць, ды баяцца, каб не ўрачы.
-
1550
У дурнога ўсё дурноя. — Лаюць таго, хто нешта благое зрабіў ці сказаў.
-
1551
Ужо поўны вілачкі наклаў. — Прыкааваюць, калі посьля колькіх удалых кражаў нейкага злодзея зловяць на гарачым учынку.
-
1552
У зімы рот вялікі. — Прымаўка гаспадароў, калі яны зарыхтоўваюць харчы на зіму.
-
1553
У злодзія цяжка ўкрасьці. — Майстру ў ягоным рамясьле цяжка ашукаць.
-
1554
Узялі гной у хату. — Прыказвае сьвяркоў, калі нявестка захварэе.
-
1555
Узяліся за дзела, як вошы за цела. — Калі нейкую безгаспадарную маемасьць кажны сабе цягне.
-
1556
У каго дочкі, той ходзя біз сарочкі. — Прыказка старасьвецкіх часоў, калі трэба было дочкам складаць палотны на пасагу. Калі яны выходзілі замуж - бацьком нехапала палатна на сарочкі.
-
1557
У каго матка, у таго галоўка гладка. — Аб шчасьці тых дзяцей, якія маюць родную матку.
-
1558
У каго сынкі, той пячэ блінкі. — Старадаўная прыказка. У каго было шмат сыноў, той шмат расьцярэбліваў пасекі, шмат сеяў пшаніцы й было з чаго бліны пячы.
-
1559
У карчме, лазьні, касьцеля й царкве ўсе людзі роўныя. — Даўней гэтыя будынкі ўважаліся за грамадзкія й у іх кажны меў права заходзіць. Паважны гаспадар уважаў няпрыстойным забараняць некаму мыцца ў сваей лазьні.
-
1560
У кія два канцы. — Прыказваюць таму, хто пагражае самавольствам.
На запыт знайшлося 1933 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць