На запыт знайшлося 1933 артыкулы

  1. 1661
    Хоць і ні рад, ды гатоў. — Кажа той, хто прымушаны падпарадкавацца праву.
  2. 1662
    Хоць і ня родзя, алі насеньня ня зводзя. — Аб вельмі благой зямлі.
  3. 1663
    Хоць і па шэлігу луста, алі кішэнь пуста. — Хоць і танна прадаецца хлеб ці іншыя рэчы, але калі няма грошы, дык ня купіш.
  4. 1664
    Хоць і сто лет, алі сораму нет. — Аб старой працоўнай жывёле й старой людзіне. Старасьць ня ганьба, калі старая жывёла выконвае сваю працу, а старая людзіна свае абавязкі.
  5. 1665
    Хоць і сьмешна, алі ні пацешна. — Смех накіраваны супроць нас не дае ўцехі.
  6. 1666
    Хоць і трашчу, ды ні пушчу. — Гэтак кажа лёд увосень.
  7. 1667
    Хоць кажух застаўлю, алі на сваім пастаўлю. — Прыказвае ўпарты й настойлівы пры спрэчцы.
  8. 1668
    Хоць кішэнь пуста, алі душа чыста. — Хоць бедны, але з чыстым сумленьнем.
  9. 1669
    Хоць латаная, алі ні хватаная. — Прыказна сумленнага чалавека аб тым, што ён і бедны, але ня злодзей.
  10. 1670
    Хоць мы гультаі, алі й вы ні артаі. — Гэта адказ ка абразьлівае слова «гультай», калі яго кажа той, хто мае яшчэ большыя недахопы.
  11. 1671
    Хоць ні трашчу, алі пушчу. — Гэтак кажа лёд вясной.
  12. 1672
    Хоць ня ўежна, дык улежна. — Прыказвае той, хто мае хоць і малую плату, але затое работа лёгкая.
  13. 1673
    Хоць ты й лыкам шыт, алі мой бацька быў. — Прызнаньне да свайго бацькі прастака. З казкі: Дачка гэтак галасіла-прыгаварвала па сваім памерлым бацьку.
  14. 1674
    Хоць украду, алі прывяду. — Кажа той, хто прыракае, што аддасьць доўг.
  15. 1675
    Хоць украў, алі добра схаваў. — Адказ таго, якога вінавацяць у нейкім злачынстве, але праўна ён чысты.
  16. 1676
    Хоць якая папа, абы ні гуляла лапа. — Гэтак даўней казалі старыя, калі дзеці наракалі, што чорны хлеб (жыта зь мяккінай).
  17. 1677
    Хоць яшчэ й ня позна, алі прыдзіцца тут начаваць - сказаў ліс, уваліўшыся ў пастку. — Так кажа разважлівы чалавек, апынуўшыся ў распачлівым стане.
  18. 1678
    Хто ажаніўся, той каіцца, а хто ні ажаніўся, той галіцца. — Жанатыя часта зайздруюць нежанатым, але-ж не зважаючы на гэта - нежанатыя жэняцца.
  19. 1679
    Хто арэ, хто барануя, - усіх Бог параўнуя. — Усе людзі памруць.
  20. 1680
    Хто бабы слухая, той сам баба. — Насьмешка над тым мужчынам, якім жонка кіруе.

Паведаміць пра недакладнасьць