На запыт знайшлося 1933 артыкулы

  1. 1821
    Што ня міла самому, дык ня жыч і другому. — Навука сумленных бацькоў сваім дзецям.
  2. 1822
    Што пасеіш, тоя й пажнеш.
    1. У простым сэньсе аб добрым збожавым насеньні, зь якога гаспадар дачакаецца й добрага збожжа.
    2. Калі будзем дабро людзям рабіць, дык і людзі будуць добра адплачваць.
  3. 1823
    Што ручкі зробюць, тоя плечкі зносюць. — Што для сябе зробіш, тое й мець будзеш.
  4. 1824
    Што твэго, тоя й мэго, а што мэго, дык тобя ніц да тэго. — Прыказваюць таму, хто галіцца на чужую маемасьць, але сваю ўважае за незачэпную. Прыказка яўна гістарычная, у якой адбілася тое, як Палякі ставіліся да Вялікага Княства Літоўскага.
  5. 1825
    Што торба, то ня мех; што праўда, то ня грэх. — Прыказка таму, хто крыўдзіцца, калі яму праўду ў вочы гавораць.
  6. 1826
    Што ты мне на душу серыш? — Калі нехта ўвачавідкі зьдзекуецца.
  7. 1827
    Што ты робіш на гарэ гразь. — Аб тым, хто выкрывае злачынствы ці злаўжываньні нейкага ашуканца, псуючы яму справу й робячы яму сорам.
  8. 1828
    Што ты ў старца кій адбіраіш. — Аб тым, хто крыўдзе бездапаможнага чалавека.
  9. 1829
    Што ты чаўпеш дуба смалянога. — Аб тым, хто відавочную хлусьню гавора.
  10. 1830
    Што ўбіў, тоя ўехаў. — Пры цяжкай, мазольнай настырлівай працы: Колькі калок у зямлю біў, толькі ён уехаў. Колькі каня пугай біў, толькі дарогі праехаў.
  11. 1831
    Што ўлетку ножкай коп, тоя ўзімку ручкай хоп. — Аб гародніне й садавіне, якую летам ганьбуюць, а зімой ахвотна ядуць.
  12. 1832
    Што ўложа хам, дык ня выня й пан. — Нялёгка тое адрабіць, што папсуе нейкі злыдзень.
  13. 1833
    Што ў міся, на тоя ня дзьміся. — Напамінаюць дзецям ці падлеткам, калі яны гневаюцца ды ня йдуць есьці.
  14. 1834
    Што ў тэй чэсьці, калі нечага есьці. — Прыказвае галодны госьць, калі стол добра прыбраны й гаспадары ветліва запрашаюць, але на стале няма пажывы.
  15. 1835
    Што ў цьвярозага на вуме, тоя ў пьянага на языцэ. — Калі п'яны пачынае выказваць нейкія сакрэты.
  16. 1836
    Шукай ветру ў полі. — Калі нароблена шмат шкоды, але няма ніякага сьледу, каб шукаць вінавайцаў.
  17. 1837
    Шукая галава гуза.
    1. Прыказваюць на дзяцей, калі яны лезуць у небясьпечнае месца, дзе могуць пакалечыцца.
    2. Прыказваюць дзяцюком, калі яны на кірмашы заводзяцца біцца.
  18. 1838
    Шыйся, бяліся, - заўтра Вялікдзінь. — Аб нядбайнай асобе, якая зацягнула работу за доўгі час да астатняга дня, і ёй за кароткі час немагчыма выканаць, як немагчыма за адзін дзень да Вялікадня выбяліць палатна й пашыць сарочкі.
  19. 1839
    Шый, як зложана. — Гэтак прыказана, каб ня ўводзіць у жыцьцё навінаў і чужых звычаяў, а трэба жыць спрадвечнымі парадкамй й звычаямі свайго краю.
  20. 1840
    Шыла ў мяшку ня ўтоіш — , або шыла зь мішка вылазя. — Калі нейкі сакрэт сам сабой выкрываецца.

Паведаміць пра недакладнасьць