-
1881
Які дзень, такі й пажытак. — У сьвяточны дзень і харчаваньне лепшае.
-
1882
Які сьвердзіл, такая й дзюрка. - Якая матка, такая й «цурка». — Па натуры й паводзінах дачка ўпадабняецца матцы.
-
1883
Якія мы самі, такія нашы й сані. — Аб характары чалавека можна судзіць па ягоных рухах, рабоце й рэчах.
-
1884
Як кот наплакаў. — Калі нехта хваліцца, што ён шмат зрабіў работы, а ён у запраўднасьці нічога не зрабіў.
-
1885
Як кукамі зьбіты. — Як вылеплены з гліны. Прыказваюць да сытага, тучнага, моцнага чалавека.
-
1886
Як мокрая гарыць. — Калі нехта марудна працуе.
-
1887
Як мы былі козы, дык і ў нас былі рогі. — Гэтак старыя напамінаюць тым бацьком, якія забараняюць сваім дзецям хадзіць на ігрышчы, бо калі тыя бацькі былі маладыя, дык і самі хадзілі.
-
1888
Як мы ў людзей ядзім, дык мы тады весіла глядзім, а як у нас людзі ядуць, дык у нас тады сьлёзкі цякуць. — Аб скупых і зайздрывых людзях. Калі ім дапамагаюць, дык яны вясёлыя, а калі трэба людзям дапамагчы, тады ім няміла.
-
1889
Як нам жаніцца, дык тады ноч мала. — Калі пры выкананьні важнай работы нехапае часу.
-
1890
Як ні ўхітрайся, але калі сядзеш сраць у крапіве, дык сраку апячэш. — Калі гешэфт завядзеш з жулікамі, дык ашукаюць.
-
1891
Якое гэта дрэва? - Асіна. - Пацалуй у сраку Максіма. — Загадка і адгадка.
-
1892
Якое гэта дрэва? - Бярэзіна. - Твая маці ваўкарэзіна. — Загадка і адгадка.
-
1893
Якоя дрэва, такі й клін; які бацька, такі й сын. — Аб прыроднай спадчыннасьці бацькаўскага характару на дзяцей і аб выхаваньні. У сумленных бацькоў будуць сумленныя, выхаваныя дзеці.
-
1894
Як памёрла матка, дык асьлеп і татка. — Калі памёрла маці, а бацька ажаніўся ізноў, дык ён мала ўвагі зьвяртае на дзяцей ад першай жонкі.
-
1895
Як пасьцелішся, гэтак і высьпішся. — Як чалавек аб сабе парупіцца, тое ён будзе сабе й мець.
-
1896
Як пашло з раньня, дык ідзе аж да вечара. — Прыказвае той, каму змоладу не шанцавала ды не шанцуе да самай старасьці.
-
1897
Як пашоў, дык і плех знашоў. — Аб тым, хто некуды першы раз пашоў ды там нейкую бяду ці няпрыемнасьць нажыў.
-
1898
Як просюць, дык жнуць і косюць. — Калі нехта просе пазыкі ці нейкай дапамогі, дык абяцае за гэта адгадзіцца, памагаць жаць і касіць, а посьля атрыманьня забываецца на свае абяцанкі.
-
1899
Як прышло, так і пашло. — Калі нейкі прыбытак лёгка прыходзе дык ён марна й выдаткуецца.
-
1900
Як пяюць, гэтак і адпіваюць. — Як мы будзем ставіцца да людзей, гэтак і людзі да нас.
На запыт знайшлося 1933 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць