На запыт знайшлося 1933 артыкулы

  1. 1901
    Як робім, гэтак і маім. — Дабрабыт чалавека залежыць ад ягонай рупнасьці.
  2. 1902
    Як рукамі адняло. — Калі ад нейкага лячэньня чалавек раптам паправіцца.
  3. 1903
    Як сам сябе за сраку ні кусіў. — Калі нехта сам на сябе наракае.
  4. 1904
    Як свая вош укуся, дык тады парупіцца. — Аб нярупным дзяцюку ці нярупнай дзяўчыне. Калі ён ажэніцца ці яна замуж выйдзе, ды будуць мець сваю гаспадарку й сваю сям'ю, тады стануць ашчоднымі й рупнымі.
  5. 1905
    Як сеў, дык і прыкіпеў. — Прыказваюць пра таго (ці сам пра сябе), калі нехта сеў на кароткі час дый заседзеўся надоўга.
  6. 1906
    Як сірата плаче, дык ніхто ні бача, а як сірата засьмяецца, дык увесь сьвет здрыганецца. — Калі бедны гаруе, дык гэта нікога ня дзівіць. Калі-ж бедны пачне багацець, ці калі зь бядой папалам стаў выбівацца да лепшага жыцьця, дык усе із злосьцю пачынаюць яму зайздраваць і рабіць перашкоды.
  7. 1907
    Як сірбаў, так і сьцібаў.
    1. Калі чалавек быў добра накормлены, дык ён шмат і работы зрабіў.
    2. Калі нехта быў добра падрыхтованы ці навучаны да нейкай працы, ці справы, дык ён добра будзе выконваць свае абавязкі.
  8. 1908
    Як трывога, тады да Бога.
    1. Калі чалавеку пагражае нейкая небясьпека, дык ён тады пачынае маліцца.
    2. Калі нехта жыве спакойна, дык ён да нікога не зьвяртаецца, каб падзяліцца сваімі дасягненьнямі. А калі яму стане нешта пагражаць, нейкая бяда ці небясьпека, тады ён ходзе, шукае дапамогі ці парады.
  9. 1909
    Як тут, так і там, па калені жупан. — Прыказваюць, калі хочуць давесьці, што ўсюды аднолькава, як у хваленым месцы, так і тут.
  10. 1910
    Як у ступя ваду таўчы. — Аб пустой гутарцы ці аб бескарыснай рабоце.
  11. 1911
    Як у сук. — Калі нехта сказаў слова вельмі дарэчы.
  12. 1912
    Як хто хоча, так па сваім бацьку й плача. — Прыказваюць таму, хто пачынае ўмешвацца ў чужыя асабістыя ці хатнія соправы.
  13. 1913
    Як чорт у ваду перднуў. (Забурбаліла й сьціхла). — Калі нехта перад грамадой сказаў недарэчнае ці брыдотнае слова.
  14. 1914
    Яму (ей) што поп, то й дзядзька. — Аб тых, якія хочуць быць знаёмымі з усімі, асабліва з паважнымі.
  15. 1915
    Яму жыць на сьвеця, як у чужой клеці. — Аб тым, хто ня мае ніякіх клопатаў аб пражыцьці, жыве на ўсім гатовым.
  16. 1916
    Яму й ня шум баравы. — Аб тым, хто аб нічым ня дбае.
  17. 1917
    Яму сцы ў вочы, а ён кажа - дождж ідзе. — Аб прастаку, які не разумее абразьлівых словаў ці чынаў.
  18. 1918
    Я на яго вока ні маю. — Ня маю на яго ласкі.
  19. 1919
    Я не хачу пад старую сраку ды маладыя ногі падстаўляць. — Адказвае стары мужчына, калі яму прапануюць жаніцца з маладой.
  20. 1920
    Я ня буду сраных пакрываць. — Кажа, хто ня хоча ставіцца ў абарону злачынцаў ці амаральных людзей.

Паведаміць пра недакладнасьць