-
1921
Я табе з таго сьвету буду прыяць. — Абяцаньне ўміраючага. - «Калі вы, дзеткі, будзіця жыць у згодзя, дык я вам з таго сьвету буду прыяць».
-
1922
Я табе пакажу, дзе ракі зімуюць. — Прыказваюць, калі пагражаюць пакараць ці адпомсьціцца.
-
1923
Я табе скажу казку: «Пан зьвязаў гаўна вязку, абнёс каля калёс ды туц табе ў нос». — Жартуе баечнік, калі надакучылі, просячы казак.
-
1924
Я такі поп, што бяру й боб. — Прыказвае прадавец тавараў, калі заміж грошы ў лік платы бярэ рознае збожжа.
-
1925
Я там быў, мёд, віно піў; у роця ні было, а па барадзе пацякло. — Гэтак прыказвае баечнік пасьля апавяданьня байкі.
-
1926
Ятроўка - радоўка. — Ятроўкі мусяць зараўня працаваць у гаспадарцы або па радоўцы. Ятроўка - братняя жонка.
-
1927
Ячніца, аўсяніца, - будзя добрая трасяніца. — Жартуюць, быццам старац, які іншых пацераў ня ўмеў, гэтак маліўся Богу за статак.
-
1928
Яшчэ чэрці на кулачыкі ня біліся. — Кажа той, хто ўстаў надта рана, яшчэ да 12-ай гадзіны ночы. Ёсьць такое вераньне, што чэрці, пакуль разойдуцца з сваіх збарышчаў, дык б'юцца на кулачкі. А разыходзяцца яны, калі певень а 12-ай гадзіне запяе.
-
1929
Я як п'ян, дык капітан, а як прыцьвіражуся, дык і сьвіньні баюся. — Прыказка п'янаму рызыканту.
-
1930
Я яму йізыка ні завяжу. — Няма магчымасьці забараніць яму гаварыць няпраўду.
-
1931
Я яму пазьбіваю рогі. — Пагроза супыніць ліхадзейства.
-
1932
Я яму пакажу па чым хунт ліха! — Пагроза ў будучыні няпрыемнасьцямі.
-
1933
Я яму ўтну рогі. — Пагроза абясшкодзіць нечыя благія намеры.
На запыт знайшлося 1933 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць