На запыт знайшлося 1933 артыкулы

  1. 1841
    Шыхалюцца, як сабакі каля разьніцы.
    1. Калі хлопцы-падлеткі бегаюць, мітусяцца каля карчмы ці каля тэй хаты, дзе ёсьць ігрышча, а іх туды ня пускаюць.
    2. Калі нейкая банда ажыўлена рухаецца, мітусіцца.
  2. 1842
    Шэтар ды пэтар. — Калі нейдзе вясёлы гоман, шум, сьпевы, мітусьня, як на вясельлі ці вялікім балі.
  3. 1843
    Юрка, Юрка! Вылазь з падпечча - да цябе знаёмы пан прыехаў. — Калі нехта блізкі па сваей дурноце наклікаў спатканьне зь непажаданай асобай. З казкі: За часоў прыгону гаспадар згледзіў, што да яго пан едзе. Ён схаваўся пад печ. Калі пан прышоў у хату ды папытаўся, дзе гаспадар, дык жонка ўзрадавалася, што да ейнага мужа аж сам пан прыехаў, ды клікала мужа гэткімі словамі: «Юрка, Юрка! Вылазь з падпечка - да цябе знаёмы пан прыехаў». Пан-жа прыехаў, каб пакараць селяніна за невыкананьне прыгону.
  4. 1844
    Юр'я гвазьдзіць, а Мікола масьціць. — Сялянская заўвага. На восенскае Юр'я, 26 лістапада, гразь замярзае й робіцца калючая, як гвазды. На восеньскую Міколу, 9 сьнежня, сьнег зямлю масьціць.
  5. 1845
    Юр'я кажа: - Я жыта раджу. Мікола кажа: - Я пагляджу. — На веснавое Юр'я, 23 красавіка, жыта адыходзе («кратаецца»), а на веснавога Міколу, 9 траўня, пад раньнюю вясну, жыта выплывае.
  6. 1846
    Я аб усім леся, а'ба мне ніякі беся. — Гэтак крыўдуе той, хто рупіцца аб грамадзкіх справах і чужых асабістых, а аб ім ніхто не парупіцца, і навет не спачувае яму за турботы й працу.
  7. 1847
    Я болі забыўся, як ты ведаіш. — Калі нехта крыўдзіцца, што невук пачынае яго вучыць.
  8. 1848
    Я ведаю й біз папа, што ў нядзелю сьвята. — Аб тым, хто бярэцца выясьняць такую справу, якая ўсім добра ведамая.
  9. 1849
    Яго горла ўсё пажорла.
    1. Аб п'яніцы гайдамаку, які ўсю гаспадарку прапіў, прагуляў.
    2. Аб ненажэрным ліхвяру, які абдзірствам і круцельствам перацягвае да сябе чужое багацьце.
  10. 1850
    Яго і доўбняй не забіць. — Жартуюць аб тым, на каго кажуць, што слабы, хутка памрэ.
  11. 1851
    Ягоныя ўсе козы ў золаця. — Аб шчасьлівым і задаволеным, якому ўсё ручыць, які аб нічым ня дбае, а толькі аб сваім шчасьці, хоць яно можа й часовае.
  12. 1852
    Яечня кісьня і ў грудзях цісьня. — Пры цяжкой працы, пры цяжкіх думках-клопатах або пры хваробе, дык і самая лепшая ежа ня есца ды ў грудзях баліць. Яечня ў беларускай вёсцы ўважаецца за самую ласую ежу.
  13. 1853
    Я з табой і адным полі сраць разам ня сяду. — Адказаць ашуканцу, які набіваецца на далейшую дружбу.
  14. 1854
    Язык біз касьці, што хочыш, тоя й мяньці. — Аб тым, хто бяз сораму гавора пры людзях розную брыдоту.
  15. 1855
    Язык і Кійіва дапытая. — Кажуць пасланцу, калі ён адмаўляецца ісьці ў дарогу, паясьняючы тым, што дарогі ня ведае.
  16. 1856
    Языком брашы, алі рукам волі ні давай. — Прыказваюць ахвотніку біцца, які мяркуе, каб ударыць.
  17. 1857
    Я йграю, як знаю, а ты скачы, як хочыш. — Прыказвае майстра-рамесьнік ці мастак, калі яго нехта пачынае вучыць у ягоным таленьце ці мастацтве.
  18. 1858
    Яйцо курыцу вуча. — Калі падлетак пачынае вучыць старэйшых, як жыць.
  19. 1859
    Як асіна затрасецца, тады бычок напасецца. — Заўвага сялян аб тым, што калі на асіне зьявяцца першыя лісты, тады на траве напасецца ўжо бык.
  20. 1860
    Як бедны ў дарогу, дык вецір у вочы.
    1. Прыказвае той, каму ў дарозе здарылася няпрыемная прыгода.
    2. У каго пры распачатай справе ці рабоце здарыліся нейкія няпрыемнасьці ці цяжкасьці.

Паведаміць пра недакладнасьць