-
21
Віда-й-нявіда. — Увачавідкі й у потайкі: «Ён віда-й-нявіда цягне з калгаснага сьвірна».
-
22
Відаць, ды далёка дыбаць. — Калі нейкая рэч і панадная, але цяжка яе дасягнуць.
-
23
Відна, хоць іголкі зьбірай. — Кажацца, калі вельмі сьветла.
-
24
Вісна й восінь на рабой кабыля едзьдзюць. — Вясной і восеняй неба пакрытае часта воблакамі й добрая пагода чаргуецца з дажджом.
-
25
Вісна ні місна, а восінь ні малочна. — Вясной няма мяса, бо за зіму выдаткавалася, а восеняй няма малака, бо каровы перастаюць даіцца.
-
26
Вольнаму воля, а шалёнаму поля. — Прыказваюць, каб разрозьніць запраўдную волю ад шаленства злачынцаў, якія злачынства называюць воляю. Сваё шаленства чалавек павінен праяўляць у полі, а не між людзей.
-
27
Вось вам і сьпіткі і зьедкі. — Прыказвае гаспадыня, калі прыносе ў хату апошнія запасы харчоў - апошняе масла, сала, бульбу ці іншае.
-
28
Вось вядзець - негдзе дзець, вось біда біз хліва. — Прыказваюць, калі ў некага багацьце прыбывае, а яго няма дзе прыхінуць.
-
29
Вось і гавары з кабылай паціры: ты «Войча наш», а йіна: «Сена німаш». — Прыказваюць, калі двох ня могуць дамовіцца: адзін пачынае гутарку аб ідэях, а другі перабівае яго штодзёншчынай.
-
30
Вось табе й на! — Кажуць, калі пачуюць няпрыемную жахлівую навіну.
-
31
Вось хамут ваш і дуга, і я вам болі ні слуга. — Прыказвае парабак, калі без пары пакідае гаспадара.
-
32
Воўк, воўк! Ідзі казлы драць. — Прыказваюць, калі нейкі манюка пачынае бяз сораму расхвальваць сябе гэтак, што ад гэткай гутаркі згадзіла-б ваўка, які мусіў-бы казлы драць (ванітаваць).
-
33
Воўк да лесу цягня. — Прыказваюць аб дзікаватым чалавеку, які ўхіляецца лучыцца да грамады.
-
34
Воўк дзе плодзіцца, там ні бярэ. — Аб хітрых зладзеях і іншых злачынцах, якія там ня шкодзяць, дзе жывуць.
-
35
Воўк і лічаная бярэ. — Прыказваюць аб прапышным злодзеі-бандыце, які бярэ апошняе й у беднага, і ў багатага.
-
36
Воўк пасланцамі ні карысін. — Прыказваюць аб зладзеях і бандытах.
-
37
Воўк сабакі ні баіцца, алі зьвягі ні любя. — Аб высокіх урадоўцах-хабарніках, якім ня страшна, што людзі аб іх злачынствах гавораць, але для якіх гэткая гутарка дакучлівая.
-
38
Воўна далежа гоўна. — Калі воўна доўга паляжыць няпрадзеная, дык яе моль зьесьць.
-
39
Воўча доля расьце скора. — Ёсьць такое вераньне, што калі маладая жывёліна скора расьце, дык яе воўк зьесьць. Прыказваюць, калі прыгожая дзяўчына-падлетак хутка расьце, бо яе хутка замуж возьмуць.
-
40
Вочы - ямы. — Гэтак як-бы спагадаюць зайздрываму, бо зайздрасьць быццам залежа не ад самога чалавека, а ягоных вачэй.
На запыт знайшоўся 61 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць