1601 абсалютызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Кніжн. Зрабіць (рабіць) безумоўным, безадносным; давесці (даводзіць) да абсалюту. Трацкісты і капітулянты розных… 1602 абсалютызацыя, -і, ж. Кніжн. Тое, што і абсалютызаванне. 1603 абсалютызм, -у, м. Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада неабмежавана належыць адной асобе; самадзяржаўе, абсалютная манархія. [Ад лац. absolutus… 1604 абсалютыст, -а, М -сце, м. Прыхільнік абсалютызму. 1605 абсалютысцкі, -ая, -ае. Кніжн. Які мае дачыненне да абсалютызму. 1606 абсарбент, -у, М -нце, м. Спец. Рэчыва, якое мае здольнасць абсорбцыі. 1607 абсарбіравацца, -руецца; зак. і незак. Спец. 1. Паглынуцца (паглынацца), усмактацца (усмоктвацца). 2. толькі незак. Зал. да абсарбіраваць. 1608 абсарбіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што і без дап. Спец. Паглынуць (паглынаць), усмактаць (усмоктваць). [Лац. absorbere.] 1609 абсарбцыйны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да абсорбцыі. 1610 абсачыць, -сачу, -сочыш, -сочыць; зак., каго-што. Разм. Абгледзець, разгледзець, правесці назіранне; высачыць. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці,… 1611 абсаюзіць, -саюжу, -саюзіш, -саюзіць; зак., што. Абшыць саюзкамі. Абсаюзіць боты. 1612 абсвістаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абсвістаць. 1613 абсвістаць, -свішчу, -свішчаш, -свішча; зак., каго-што. Свістам выказаць каму-н. сваё неадабрэнне, асуджэнне, пагарду. // Абвеяць са свістам (пра вецер). 1614 абсвістваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсвістаць. 1615 абсевак, -саўка, м. 1. Выпадкова абмінутае пры сяўбе месца, незасеяная лапінка на ніве. А калі сеялі лён, дык.. [Харціна] сама трое сутак не сыходзіла з сеялкі,… 1616 абседжаны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абседзець. 2. у знач. прым. Прымяты ад доўгага сядзення. 1617 абседжваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абседзець. 1618 абседзець, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што. Разм. Седзячы, абмяць. Абседзець крэсла. 1619 абсейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абсеяць. 1620 абсекчы, -сяку, -сячэш, -сячэ. Тое, што і абсячы.