381 акулачвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да акулачыцца. 382 акулачыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Стаць кулаком. 383 акуліраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акуліраваць. 384 акуліравацца, -руецца; незак. Зал. да акуліраваць. 385 акуліраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Спец. Прышчапіць (прышчэпліваць) адну расліну вочкам другой расліны. Акуліраваць дзічку. [Ад лац. oculus — вока.]… 386 акуліроўка, -і, ДМ -роўцы; Р мн. -ровак; ж. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акуліраваць. 387 акуліроўшчык, -а, м. Той, хто робіць акуліроўку. 388 акуліст, -а, М -сце, м. Урач, спецыяліст па хваробах вачэй. [Фр. oculiste ад лац. oculus — вока.] 389 акультны, -ая, -ае. У містычных вучэннях і ўяўленнях — звышнатуральны, таемны, звязаны з так званым “тым светам”. [Ад лац. occultus — схаваны, тайны.] 390 акультурванне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. акультурваць — акультурыць і акультурвацца — акультурыцца. 391 акультурвацца, -аецца; незак. Зал. да акультурваць. 392 акультурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акультурыць. 393 акультурыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што. 1. Зрабіць прыгодным для вырошчвання сельскагаспадарчых раслін. Акультурыць глебу. 2. Ператварыць дзікую расліну ў культурную.… 394 акультызм, -у, м. Агульная назва містычных вучэнняў, якія сцвярджаюць, быццам у прыродзе існуюць таямнічыя, звышнатуральныя сілы, з якімі людзі нібыта могуць уступаць… 395 акуляр, -а, м. Шкло ў аптычнай прыладзе, якое накіравана да вока назіральніка. Акуляр перыскопа. [Ад лац. ocularis — вочны.] 396 акулярны, -ая, -ае. Які мае адносіны да акуляраў (у 1 знач.). Акулярнае шкло. 397 акуляры, -аў; адз. няма. 1. Аптычная прылада з двух шкельцаў з аглабелькамі. Служыць для выпраўлення недахопаў зроку або засцярогі вачэй ад пашкоджанняў. Ад… 398 акулярысты, -ая, -ае. Разм. Які носіць акуляры, з акулярамі. Вусаты, акулярысты, вельмі дабрадушны, .. [Бабарыка] паглядзеў на Собіча ўзбоч акуляраў. Скрыган. 399 акумуліраванне, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач дзеясл. акумуліраваць. 400 акумуліраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акумуліраваць.