421 акупіцца, акупіцца; зак. Аплаціцца; прынесці даход, які пакрывае зробленыя расходы. Давайце запросім вучоных, няхай зробяць эканамічны аналіз гаспадаркі, дадуць… 422 акупіць, акуплю, акупіш, акупіць; зак., што. Вярнуць патрачаныя на што-н. сродкі; пакрыць выдаткі даходам. Цаліна дала дзяржаве самы танны хлеб, а новыя саўгасы… 423 акуплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акупіць. 424 акуплівацца, -аецца. Незак. да акупіцца. 425 акупліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акупіць. 426 акупляцца, -яецца. Незак. да акупіцца. 427 акупляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да акупіць. 428 акупнасць, -і, ж. Спец. Узнаўленне ранейшых расходаў у выглядзе грашовых сум, матэрыяльных каштоўнасцей. 429 акурак, -рка, м. Рэшта выкуранай або недакуранай папяросы, цыгары; недакурак. Каля пасцелі стаяў кволенькі столік, на ім было некалькі кніг, пустая папяровая… 430 акураны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад акурыць. 431 акурат, прысл. Зусім дакладна; якраз. Пад нагамі ў Косціка апынулася пара дзіцячых чаравічкаў, звязаных шнуркамі. Косцік падхапіў іх — акурат будуць Людмілцы… 432 акуратнасць, -і, ж. Уласцівасць акуратнага. У хлопца выявіліся добрыя арганізатарскія здольнасці, старанне, настойлівасць і акуратнасць у рабоце. Кулакоўскі. 433 акуратны, -ая, -ае. 1. Які захоўвае парадак, дакладнасць. Акуратны вучань. □ Рыгорка рабіў, што хацеў, і нават лічыўся акуратным брыгадзірам. Дуброўскі. 2. Які… 434 акуратыст, -а, М -сце, м. Разм. Чалавек, які вызначаецца акуратнасцю ў працы, бездакорнасцю ў паводзінах, ахайнасцю адзення і пад. Іван Мацвеевіч хоць і вельмі… 435 акуратыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Жан. да акуратыст. 436 акурванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акурваць — акурыць. 437 акурвацца, -аецца; незак. Зал. да акурваць. 438 акурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да акурыць. 439 акурыць, акуру, акурыш, акурыць; зак., што. Тое, што і абкурыць (у 1 знач.). 440 акустык, -а, м. 1. Спецыяліст у галіне акустыкі. 2. Разм. Той, хто абслугоўвае гукаўлоўныя апараты.