841 абкрываўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкрывавіць. 842 абкрывацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абкрыцца. 2. Зал. да абкрываць. 843 абкрываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкрыць. 844 абкрыты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкрыць. 845 абкрыцца, -крыюся, -крыешся, -крыецца; зак. Тое, што і акрыцца. 846 абкрыць, -крыю, -крыеш, -крые; зак., каго-што. Тое, што і акрыць. 847 абкрышаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абкрышыць. 848 абкрышвацца, -аецца. Незак. да абкрышыцца. 849 абкрышваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкрышыць. 850 абкрышыцца, -крышыцца; зак. Разм. Раскрышыцца па паверхні, па краях. Паверхня скалы выветрылася і абкрышылася. □ Проста ў яе [Надзі] перад вачыма — цагляная сцяна.… 851 абкрышыць, -шу, -шыш, -шыць; зак. Раскрышыць што-н. з краёў. Абкрышыць хлеб. 852 абкуклівацца, -аецца. Незак. да абкукліцца. 853 абкукліцца, -ліцца; зак. Тое, што і акукліцца. 854 абкураны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абкурыць. 2. у знач. прым. Які зрудзеў, счарнеў ад дыму. [Вусы] былі не сівыя, як валасы і бровы, а рудыя, абкураныя.… 855 абкураць, -аю, -аеш, -ае; зак. Пакрыцца гарам, сажай; зрабіцца чорным ад дыму. 856 абкурванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абкурваць — абкурыць (у 1 знач.). 857 абкурвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Зал. да абкурваць. 858 абкурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абкурыць. 859 абкуродымець, -аю, -ееш, -ее; зак. Разм. Пакрыцца сажай, гарам; абкурэць. Сцены абкуродымелі. 860 абкуродыміць, -млю, -міш, -міць; зак., што. Разм. Пакрыць сажай, гарам; абкурыць. Абкуродыміць шкло.