921 абледзяненне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абледзянець. ○ Абледзяненне Зямлі — значнае пашырэнне плошчы мацерыковага лёду прыпалярных і горных абласцей.… 922 абледзянець, -ею, -ееш, -ее; зак. Пакрыцца лёдам. Дарогі абледзянелі. □ За ноч зямля падшэрхла, дубцы прырэчных кустоў абледзянелі і шаргацелі, як драцяныя. Грахоўскі.… 923 аблежаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абляжаць. 924 аблежвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абляжацца. 925 аблежваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абляжаць. 926 аблезлы, -ая, -ае. Разм. 1. Той (такі), у каго (у якім) вылезла шэрсць, поўсць. Сухарлявы конь з аблезлай ад мулкага хамута шыяй ледзь мог цягнуць плуг. Каваль.… 927 аблезці, -зу, -зеш, -зе; зак. Разм. 1. Страціць валасы, поўсць, пер'е. Аблез [Ігнат].., чэрап свеціцца голы. Мележ. // Выпасці, вылезці (пра валасы, поўсць).… 928 абленавацца, -лянуюся, -лянуешся, -лянуецца; зак. Разм. Стаць лянівым, прывыкнуць ленавацца. [Патржанецкі:] — Я бачу, што вам страшна крануцца з месца, што вы абленаваліся,… 929 аблеплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абляпіць. 930 аблепліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблепліваць — абляпіць. 931 аблеплівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абляпіцца. 2. Зал. да аблепліваць. 932 аблепліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абляпіць. 933 аблесены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблясіць. 934 аблетаваць, -туе; зак. 1. Астацца з зімы на лета. Сена ў стозе аблетавала. 2. Праляжаўшы лета, высахнуць (пра дровы і пад.). 935 аблетак, -тка. м. Абл. Жывёліна ва ўзросце двух год; жывёліна, якая пералетавала. Ён [Сымон] гадае так і гэтак Ды глядзіць у гушчарняк, Як ваўчок, як той аблетак,… 936 аблетнік, -у, м. Абл. Дровы, нарыхтаваныя вясною на зіму. [Сыс:] — Як у школу дровы вазілі, і табе б сухога аблетніку шуркі са дзве скінулі б. Вітка. 937 аблёт, -у, м. Разм. Тое, што будучы зрэзаным, ссечаным, праляжала ўсё лета, аблетавала. (Гл. аблетаваць (у 2 знач.)). 938 аблёт, -у, М -лёце, м. Дзеянне паводле дзеясл. аблётваць-аблётаць і аблятаць-абляцець (у 1-3 знач.). 939 аблётаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблётаць. 940 аблётацца, -аецца; зак. Зрабіцца лётнай, здольнай збіраць нектар (пра пчалу); зрабіцца прыгодным для лётання (пра самалёт і пад.).