961 абліпка, -і, ж. У выразе: у абліпку — вельмі шчыльна прылягаючы да цела (пра вопратку). 962 абліпнуць, -ну, -неш, -не; пр. абліп, -ла. Зак. да абліпаць. 963 аблісцеласць, -і, ж. Спец. Ступень пакрыцця расліны лісцем. 964 аблісцелы, -ая, -ае. Які пакрыўся лісцем. 965 аблісценне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. аблісцець. 966 аблісцець, -ее; зак. Пакрыцца лісцем. Вясной саджанцы аблісцелі. 967 абліты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абліць. 968 абліцаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абліцаваць. 969 абліцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак., што. Пакрыць паверхню чаго-н. слоем якога-н. іншага матэрыялу, каб зрабіць яе больш трывалай і прыгожай. Абліцаваць сцены мармурам.… 970 абліцовачны, -ая, -ае. Прызначаны для абліцоўкі (у 1 знач.); звязаны з абліцоўкай. Абліцовачны камень. Абліцовачныя работы. 971 абліцоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліцоўваць-абліцаваць. 972 абліцоўвацца, -аецца; незак. Зал. да абліцоўваць. 973 абліцоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абліцаваць. 974 абліцоўка, -і, ДМ -ўцы, ж. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліцоўваць-абліцаваць. 2. Слой будаўнічага матэрыялу, які пакрывае паверхню асноўнага матэрыялу (для… 975 абліцоўшчык, -а, м. Рабочы, які абліцоўвае што-н. 976 абліцоўшчыца, -ы, ж. Жан. да абліцоўшчык. 977 абліцца, абальюся, абальешся, абальецца; абальёмся, абальяцеся і абліюся, абліешся, абліецца; абліёмся, абліяцеся; заг. абліся; зак. 1. Абліць сябе чым-н. Абліцца… 978 абліць, абалью, абальеш, абалье; абальём, абальяце і аблію, абліеш, абліе; абліём, абліяце; заг. аблі; зак., каго-што. 1. Намачыць, разліўшы што-н. Абліць настольнік… 979 аблічаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аблічыць. 980 аблічванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблічваць — аблічыць.