21 ацеплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ацяпліць. 22 ацерабіцца, ацераблюся, ацярэбішся, ацярэбіцца; зак. 1. Вызваліцца ад чаго-н., што насела на адзенне; атрэсціся. [Ермаліцкі] ацерабіўся ад саломы, забраў свой куфэрак… 23 ацерабіць, ацераблю, ацярэбіш, ацярэбіць; зак., што. Тое, што і абцерабіць. 24 ацерпецца, -плюся, -пішся, -піцца; зак. Прывыкнуць цярпець. Іван пастаяў, пакуль крыху ацерпеўся ад бляску агню, і пайшоў назад. Дуброўскі. 25 ацерушыцца, -рушуся, ацярушышся, ацярушыцца; зак. Тое, што і абцерушыцца. 26 ацерушыць, ацерушу, ацярушыш, ацярушыць; зак., каго-што. Тое, што і абцерушыць. 27 ацерці, атру, атрэш, атрэ; атром, атраце; пр. ацёр, ацерла; заг. атры; зак., што. Разм. Тое, што і абцерці. 28 ацерціся, атруся, атрэшся, атрэцца; атромся, атрацеся; пр. ацёрся, ацерлася; заг. атрыся; зак. Тое, што і абцерціся. 29 ацеслівасць, -і, ж. Разм. Уласцівасць ацеслівага. 30 ацеслівы, -ая, -ае. Разм. 1. Пра хлеб, спечаны з дрэнна прыгатаванага цеста; не пульхны, глёўкі. Хлеб быў жоўта-шэры, ацеслівы, рэдкі, ён нават не пах хлебам,… 31 ацёк, -у, м. Пухліна, якая ўзнікае ад лішку вадкасці ў тканках. Ацёк лёгкіх. 32 ацёклы, -ая, -ае. Які мае ацёчнасць. Яго твар, крыху ацёклы, але мала маршчыністы. Кулакоўскі. 33 ацёл, -у, м. Роды ў кароў і некаторых іншых жвачных. 34 ацёлачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да ацёлу. Ацёлачны перыяд. 35 ацёрты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ацерці. 36 ацёчнасць, -і, ж. Уласцівасць ацёчнага; тое, што і ацёк. 37 ацёчны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да ацёку. 2. Які мае ацёк, ацёчнасць. Ацёчныя ногі. □ Згорблены, з нездаровым, ацёчным тварам, выціраючы рукі кашлатым… 38 ацірацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. 1. Церціся аб што-н. Мітрафан пахіліўся і ўзяў за ашыйнік сабаку, які аціраўся ля ног. Самуйлёнак. 2. перан. Быць,… 39 аціраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ацерці. ◊ Аціраць халадкі — ухіляцца ад работы, гультаяваць. 40 аціскаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аціснуць.