Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  л  о  р  с  у  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  


На ваш запыт знойдзены 164 артыкулы

  1. Кепска пані Грыгоры, чым далі, тым горы. — Калі нейкая справа пагаршаецца.
  2. Кехам, кехам, торба зь мехам. — Гэткім гукаперайманьнем перадаюць пачатак плачу маладзёна.
  3. Кій на кій шкодзя, а абед на абед ня шкодзя. — Прыказвае гаспадар, калі госьць адмаўляецца ад абеду тым, што ўжо паабедаў.
  4. Кінуў-рынуў. — Без развагі пакінуў: «А ён кінуў-рынуў ды пашоў у сьвет».
  5. Кінуў хлеб ды пашоў крошак шукаць. — Выказваецца аб тым, хто кінуў неблагую гаспадарку ды пашоў на дрэнныя заработкі.
  6. Кінь за сабой, знайдзіш пірад сабой. — Калі некаму дапаможаш, дык нехта й табе дапаможа ў бядзе.
  7. Кіпіць, як у гаршку. — Прыказваюць, калі недзе ў хаце ўшчалася працяглая сварка.
  8. Класьці зубы на паліцу. — Прыказваюць, калі няма чаго есьці: «Прадам табе жыта, а сам палажу зубы на паліцу?».
  9. Клін клінам выганяюць. — Прыказваюць, калі лечаць ці папраўляюць гэткім самым чынам, як было пашкоджана.
  10. Кляне рукі складаючы. — Калі нехта некаму пагібелі зыча.
  11. Кожнаму дразду па сваім гнязду. — Кажны нармальны чалавек рупіцца аб сваей сям'і, радні, народзе.
  12. Кожнаму трэба сваю галамянку агрызьці. — Галамянка - голая костка. Даўней людзі мелі веру, што добрае й благое жыцьцё назначана кажнаму пры нараджэньні. Аднаму прызначана адгараваць сваё гора змалада, а другому пад старасьць.
  13. Кожная какоша пад сябе капоша. — Кажны згортвае да сябе багацьце.
  14. Кожны дурань да сябе цягне. — Кажны болей дбае аб сабе, як аб іншых.
  15. Кожны кеп сваей пядзьдзю мера. — Кажны робе разьлік з свайго пагляду.
  16. Кожны кравец сваім кроям, а кожны чалавек сваім строям. — Як у кажнага краўца ёсьць асаблівы вузор крою, гэтак і кажны чалавек мае сваю асаблівасьць у складзе цела й натуры.
  17. Кожны кулік сваё балота хваля. — Кажны жыхар сваю краіну хвале.
  18. Кожны прыгадвае свайму гору. — Кажны шукае выйсьця з свайго гора.
  19. Кожны цыган сваю кабылу хваля. — Калі нехта расхвальвае сваё, хоць і благое.
  20. Козамі сена ні варта глуміць. — Прыказваюць таму, хто прымушае піць гарэлку таго, што піць яе ня ўмее.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019