4601 адсутны, -ая, -ае. 1. Які адсутнічае. Паказанні сведак, адсутных па законных прычынах, суд пастанавіў агаласіць у свой час. Колас. 2. Які не выяўляе ніякай… 4602 адсцябаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсцябаць. 4603 адсцябаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго. Набіць, сцябаючы; адлупцаваць. [Стары:] — Нас пагналі ў скарбовае гумно, а там адсцябалі лазою. Чорны. 4604 адсыланне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсылаць — адаслаць. 4605 адсылацца, -аецца; незак. Зал. да адсылаць. 4606 адсылаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адаслаць. 4607 адсылка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсылаць — адаслаць. 4608 адсыпанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсыпаць1 — адсыпаць. 4609 адсыпаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адсыпаць. 4610 адсыпацца, -сыплецца; зак. 1. Высыпацца ў нейкай колькасці (пра што-н. сыпкае). 2. перан. Разм. Выбыць з ліку, складу каго-, чаго-н.; адсеяцца (у 3 знач.). Выпускнікоў… 4611 адсыпацца1, -аецца; незак. 1. Незак. да адсыпацца. 2. Зал. да адсыпаць1. 4612 адсыпацца2, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адаспацца. 4613 адсыпаць, -сыплю, -сыплеш, -сыпле; зак. Аддзяліць частку якога-н. сыпкага рэчыва або дробных прадметаў, перасыпаўшы куды-н. Адсыпаць мукі. □ — А ты не бядуй, —… 4614 адсыпаць1, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адсыпаць. 4615 адсыпаць2, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адаспаць. 4616 адсыпка, -і, ДМ -лцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсыпаць — адсыпаць. 4617 адсырваць, -ае. Незак. да адсырэць. 4618 адсырэлы, -ая, -ае. Які стаў сыры, вільготны. Хтосьці незнаёмы чыркаў запалкамі, а яны, мусіць, адсырэлыя, не запальваліся. Чорны. 4619 адсырэць, -эе; зак. Увабраўшы ў сябе вільгаці, стаць сырым. Ісці было вельмі цяжка, валёнкі за дзень адсырэлі, здаваліся пудовымі. Лупсякоў. 4620 адсысаць, -аю, -аеш, -ае; каго-што. Незак. да адассаць.