4661 адток, -у, м. Сцяканне якой-н. вадкасці ў другое месца; проціл. прыток. Адток крыві. 4662 адтоплены, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад адтапіць. 2. у знач. прым. Пра кіслае малако, у якім тварог аддзелены ад сыроваткі. Адтопленае малако. 4663 адтопліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адтопліваць — адтапіць. 4664 адтоплівацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адтапіцца. 2. Зал. да адтопліваць. 4665 адтопліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтапіць. 4666 адтоптвацца, -аецца; незак. Зал. да адтоптваць. 4667 адтоптваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтаптаць. 4668 адторкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Выняць, выцягнуць корак, шпунт і пад. Чорт падскочыў, з бочкі шпунт адторкнуў — І закапаў на дарогу дзёгаць. Барадулін. 4669 адточаны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад адтачыць. 2. у знач. прым. перан. Дасканалы па форме. Адточаны верш. 4670 адточванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адточваць — адтачыць. 4671 адточвацца, -аецца; незак. Зал. да адточваць. 4672 адточваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтачыць. 4673 адтрапаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адтрапаць. 4674 адтрапаць, -траплю, -трэплеш, -трэпле; зак. 1. Трэплючы, ачысціць ад кастрыцы. Змяла ў мяльніцы я лён, Адтрапала лён траплом, — Засвяціў, як цудны сон, Лён шаўковым… 4675 адтрасаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтрэсці. 4676 адтрубіць, -трублю, -трубіш, -трубіць; зак. Пратрубіць што-н., кончыць трубіць. Адтрубілі піянерскія горны. Адтрубіць збор. 4677 адтрэпваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адтрапаць. 4678 адтрэсці, -трасу, -трасеш, -трасе; пр. адтрос, -трасла, -трасло; зак., што. 1. Моцна ўстрэсваючы што-н., выдаліць (пыл, гразь і інш.). 2. Пашкодзіць трасеннем.… 4679 адтуліна, -ы, ж. Адкрытае пустое месца ў чым-н. суцэльным; дзірка, шчыліна, праход, пройма. Праз адтуліну ў дзвярах прабіваўся сцюдзёны струмень. Савіцкі. Антось… 4680 адтуль, прысл. З таго месца, з таго боку. Вецер дзьме не ад нас, а насустрач, з балота, — адтуль павінен з'явіцца той, каго мы чакаем. В.Вольскі. Нарэшце Пацейчык…