261 аслабелы, -ая, -ае. 1. Які стаў фізічна слабым, нядужым. Галя дакранулася аслабелай рукой да шчакі Алесі. Шамякін. // Які страціў ранейшую душэўную сілу. Аслабелы… 262 аслабець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Зрабіцца фізічна слабым, нядужым. [Алесь:] — Мяне ранілі, я аслабеў, не магу ісці. Адамчык. У .. [Макса Вэла] аслабелі рукі… 263 аслабіцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак. Стаць слабейшым, паслабіцца. Вузел, нарэшце, аслабіўся пад яе пальцамі, Ігнаціха расшмаргнула завязку і, глянуўшы ў мяшок,… 264 аслабіць, -блю, -біш, -біць; зак., каго- што. 1. Пазбавіць каго-, што-н. яго былой сілы. [Камандзір:] — Справа ясная: раздзяліцца — гэта напалову аслабіць нашы… 265 аслабленне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аслабляць — аслабіць. 2. Стан паводле знач. дзеясл. аслабець. 266 аслаблены, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад аслабіць. 2. у знач. прым. Знясілены, пазбаўлены сілы. // Зменшаны ў сіле чаго-н. // Менш сцягнуты, сціснуты.… 267 аслаблы, -ая, -ае. Тое. што і аслабелы. Празвінеў трамвай, засвяціўшы вокнамі, нібы дапамагаючы аслабламу восеньскаму сонцу. Шахавец. 268 аслабляцца, -яецца; незак. Зал. да аслабляць. 269 аслабляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аслабіць. 270 аслабнуць, -ну, -неш, -не; пр. аслаб, -ла; зак. Разм. 1. Тое, што і аслабець. 2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць менш нацягнутым, тугім. Бабуля ляжыць галавой на… 271 асланіць, асланю, аслоніш, аслоніць; зак., каго-што. Разм. Ахінуць, акружыць, засланіць. 272 асланяцца, -яецца; незак. Зал. да асланяць. 273 асланяць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да асланіць. 274 аслеплены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асляпіць. 275 аслеплы, -ая, -ае. Які аслеп, стаў сляпым. Мядзяных сонцаў кроплі зграбае ў шапку з пліт аслеплы ў Севастопалі хрыпаты інвалід. Вялюгін. 276 аслепнуць, -ну, -неш, -не; пр. аслеп, -ла; зак. 1. Стаць сляпым, страціць зрок. [Зоська:] Што ж гэта я, значыцца, аслепну? [Данілка:] Можа і аслепнеш. Але ты і… 277 аслізлы, -ая, -ае. Пакрыты сліззю, граззю; коўзкі. Іліко шараваў аслізлыя бочкі, тужыў і зрэдку плакаў. Самуйлёнак. Трава была мокрая, аслізлая. Асіпенка. 278 аслізнуць, -не; зак. Разм. Пакрыцца сліззю; стаць коўзкім. 279 асліннік, -у, м. Двухгадовая расліна з пахучымі жоўтымі кветкамі, якія раскрываюцца ўвечары. 280 асліны, -ая, -ае. Які мае адносіны да асла. Аслінае мяса. □ Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала. Крапіва. // перан. Такі, як у асла. Асліная ўпартасць.…