541 абедзенны, -ая, -ае. Які мае адносіны да абеду; прызначаны для абеду. Абедзенны перапынак. Абедзенная пара. Абедзенны стол. 542 аб'едзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аб'есці (у 1 знач.). 543 аб'едкі, -аў; адз. аб'едак, -дка, м. Рэшткі яды, недаедзеныя кавалкі. Аб'едкі хлеба. // перан. Тое, што астаецца пасля каго-н. (падзелу, карыстання і пад.).… 544 абеднены, -ая, -яе. Дзеепрым. зал. пр. ад абядніць. 545 абедня, -і, ж. Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або днём. Глухому поп другі раз абедню не служыць. Прымаўка. 546 абезгаловіць, -лоўлю, -ловіш, -ловіць; зак., каго-што. 1. Зняць, адсячы галаву каму-н. 2. перан. Пазбавіць што-н. (рух, рэвалюцыю і пад.) яго правадыра, кіраўніцтва.… 547 абезгалосець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Пра спевакоў — страціць голас; зрабіцца безгалосым. 548 абезгалоўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абезгаловіць. 549 абезгалоўліванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абезгалоўліваць — абезгаловіць. 550 абезгалоўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абезгаловіць. 551 аб'езд, -у, М -дзе, м. 1. Дзеянне паводле дзеясл. аб'язджаць — аб'ехаць (у 1-3 знач.). 2. Месца з часовай дарогай, па якім можна аб'ехаць. Веласіпед лёгка… 552 аб'езджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аб'ездзіць. 553 аб'ездзіцца, -дзіцца; зак. Разм. 1. Прывыкнуць хадзіць у вупражы, пад сядлом (пра каня). 2. Ад язды стаць больш прыдатным; абкатацца, прыцерціся (пра машыны, агрэгаты… 554 аб'ездзіць, -езджу, -ездзіш, -ездзіць; зак., каго-што. 1. Неаднаразова выязджаючы, пабываць у многіх месцах. З таго часу Ніна аб'ездзіла перакладчыцай пры высокім… 555 аб'ездка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. 1. Дарога, пракладзеная побач, па якой можна аб'ехаць якую-н. перашкоду. [Абрыцкі:] Наскрозь я бачу службу вашу! Чаму аб'ездак,… 556 аб'ездчык, -а, м. 1. Работнік лясніцтва, які наглядае за вядзеннем лясной гаспадаркі на сваім участку і за работай леснікоў. Калісьці гэты Атрошка служыў у Аляксееўцы… 557 абеззаражаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абеззаразіць. 558 абеззаражвальны, -ая, -ае. Прызначаны для абеззаражвання, дэзінфекцыі. Абеззаражвальныя рэчывы. 559 абеззаражванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абеззаражваць — абеззаразіць. 560 абеззаражвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да абеззаразіцца. 2. Зал. да абеззаражваць.