601 аберагаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго- што. Засцерагаць, ахоўваць ад чаго-н. шкоднага, небяспечнага. Янукевіч не памыкаўся ўводзіць сына ў курс сваіх спраў, аберагаў… 602 аберагчы, -рагу, -ражэш, -ражэ; -ражом, -рэжаце, -рагуць; пр. абярог, аберагла, аберагло; заг. аберажы. Зак. да аберагаць. 603 аберагчыся, -рагуся, -рэжашся, -рэжацца; -ражомся, -рэжацеся, -рагуцца; пр. абярогся, абераглася, абераглося; заг. аберажыся. Зак. да аберагацца (у 1 знач.). 604 аберажлівы, -ая, -ае. Разм. Поўны адчування небяспекі; засцярожлівы. Усё ж, як.. [Ганна] ні хацела, трывога не пакідала яе, прымушала глядзець наперад з непакоем… 605 аберацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аберацыі. 606 аберацыя, -і, ж. Спец. 1. Скажэнне або недастатковая выразнасць паказанняў аптычных прылад. Сферычная аберацыя. Храматычная аберацыя. 2. Уяўнае адхіленне нябесных… 607 абернуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абярнуць. 608 абертон, -у, м. Дадатковы, больш высокі тон, які суправаджае асноўны і надае яму асобае адценне; прыгук. Тоны і абертоны гучання. [Ням. Oberton.] 609 аберуч, прысл. Разм. Абедзвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.). Павёў доктар пана ў лазню, пасадзіў на палок ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. Якімовіч.… 610 аберучкі, прысл. Разм. Тое, што і аберуч. І ты, слуга такога бога, яго аберучкі ўздымаў і разам з ім мяне, нябогу, крывёй нявіннай абліваў? Дубоўка. У раненага… 611 абескаляроўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абескаляроўваць — абясколерыць і стан паводле знач. дзеясл. абескаляроўвацца — абясколерыцца. 612 абескаляроўвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да абясколерыцца. 2. Зал. да абескаляроўваць. 613 абескаляроўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абясколерыць. 614 аб'есці, аб'ем, аб'ясі, аб'есць; аб'ядзім, аб'ясце, аб'ядуць; заг. аб'еш; зак., каго-што. 1. Абкусаць, абгрызці што-н. Вусень аб'еў капусту. 2. Разм. Многа… 615 аб'есціся, аб'емся, аб'ясіся, аб'есца; аб'ядзімся, аб'ясцеся, аб'ядуцца; заг. аб'ешся; зак. З'есці лішняе, пераесці. ◊ Блёкату аб'есціся — здурнець. 616 абетаваны. У выразе: абетаваная зямля гл. зямля. 617 аб'ехаць, -еду, -едзеш, -едзе; -едзем, -едзеце, -едуць; заг. -едзь; зак., каго-што. 1. Праехаць вакол каго-, чаго-н. Як пабачыў князь, колькі Кірыла лесу аб'ехаў,… 618 абечак, -чка; Р мн. -чкаў; м. Лубяны абадок у рэшаце, сіце і пад. Нічога ў гэтых жорнах асаблівага няма: знізу калодка, потым абечак, нібы ў рэшаце, каб не рассыпалася… 619 аб'ём, -у, м. 1. Велічыня прадмета, выражаная ў кубічных адзінках. Аб'ём геаметрычнага цела. Аб'ём каўша — 0,6 кубаметра. Аб'ём грудной клеткі. 2. перан.… 620 аб'ёмісты, -ая, -ае. Вялікі аб'ёмам. Гэта быў даволі аб'ёмісты рукапіс, два гады пісаны. Брыль.