521 абдураны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абдурыць. 522 абдурванне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдурваць — абдурыць. 523 абдурвацца, -аецца; незак. Зал. да абдурваць. 524 абдурваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абдурыць. 525 абдурыць, -дуру, -дурыш, -дурыць; зак., каго-што. Разм. Ашукаць, перахітрыць каго-н. Не даць сябе абдурыць. □ Не, матку не абдурыш, не схаваеш ад маткі нічога.… 526 абдым, -у, м. Дзеянне паводле дзеясл. абдымаць — абняць (у 3 знач.); ахоп. 527 абдыманне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. абдымаць — абняць (у 1 знач.). 528 абдымацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абняцца. 529 абдымаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абняць. 530 абдыміць, -млю, -міш, -міць; зак., каго- што. Абдаць дымам. Абдыміць пчол. // Пакрыць сажай, закуродыміць; задыміць. Абдыміць хату. 531 абдымкі, -аў; адз. няма. Ахопліванне рукамі каго-н. (выказваючы пачуцці радасці, замілавання і пад.). Людзі кінуліся да Васіля Іванавіча, ледзь не заціснулі..… 532 абдымлены, -ая, -ае. Пакрыты куродымам, пачарнелы ад сажы. Абдымлены комін тырчыць, як вяха, Як здань, вызірае з імглы. Купала. 533 абдымны, -ая, -ае. Які ахоплівае што-н.; накіраваны з некалькіх бакоў. Абдымныя аперацыі праціўніка. 534 абегаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Тое, што і абабегаць (у 3, 4 знач.). Абегаў Уладзя ручавіну, І клін, і пасечку, лагчыну. Колас. 535 абеглы. У выразе: абеглы погляд гл. погляд. 536 абегчы, абягу, абяжыш, абяжыць; абяжым, абежыце; зак., каго-што. Тое, што і абабегчы. 537 абед, -у, М -дзе, м. 1. Яда сярод дня; полудзень. Абед пачынаецца ў гадзіну дня. Запрасіць на абед. // Форма прыёму гасцей з нагоды якой-н. урачыстасці.… 538 аб'едак гл. аб'едкі. 539 абедаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Есці ў абедзенны час; есці абед. Зараз у сталоўцы магло свабодна абедаць чалавек сорак. Колас. Ніхто не ведае, як сірата абедае.… 540 абедзве гл. абодва. ◊ Абедзвюма рукамі ўхапіцца гл. ухапіцца. Абедзвюма рукамі трымацца гл. трымацца. Кульгаць на абедзве нагі гл. кульгаць.