21 ашаляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што. Тое, што і абшаляваць. 22 ашатраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашатраваць. 23 ашатраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Абадраць, ачысціць зерне пераважна перад млівам. — А хто пшаніцу прывёз? — спытаў стары, паказаўшыся з дзвярэй млына. —… 24 ашвартаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашвартаваць. 25 ашвартавацца, -туецца; зак. Спец. Замацавацца тросамі (швартовамі) каля прычала; стаць на прычал (пра судна). 26 ашвартаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. што. Спец. Замацаваць (судна) тросамі (швартовамі) на стаянцы каля прычала або каля другога судна. 27 ашклелы, -ая, -ае. Тое, што і ашклянелы. Павярнуў чалавека тварам да сябе. Нерухомыя, ашклелыя вочы бліснулі ў святле месяца страшнай таямнічасцю і як бы ў нечым… 28 ашклець, -ее; зак. Тое, што і ашклянець. Нерухомае возера-старыца нібы застыла, ашклела, люстра яго з незвычайнай яскравасцю адбівала такія ж нерухомыя хмары… 29 ашклёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашкліць. 30 ашкліць, ашклю, ашкліш, ашкліць; ашкліце; зак., што. Уставіць шкло; зашкліць. 31 ашклянелы, -ае. Які стаў падобны на шкло; застылы (пра вочы). Ашклянелыя вочы забітых пазіралі безнадзейнасцю смерці ў далёкае неба. Лынькоў. 32 ашклянець, -ее. Стаць падобным на шкло; застыць (пра вочы). І раптам Сярожкавы вочы ажно ашклянелі ад здзіўлення. Васілёнак. 33 ашлакаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. Спец. Ператварыць у шлак. 34 ашмаргнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што. Аднакр. да ашморгаць. 35 ашморгаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Тое, што і абшморгаць. 36 ашморгвацца, -аецца; незак. Зал. да ашморгваць. 37 ашморгваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ашморгаць. 38 ашмоткі, -аў; адз. ашмотак, -тка, м. Тое, што і ашмоцце. Белы туман кудлатымі ашмоткамі вісеў над сінявай вадою. Савіцкі. Пасля паўдня, прагнаўшы коз у поле,… 39 ашмоцце, -я, н., зб. Разм. Падранае адзенне, паношаны абутак; абрыўкі, шматкі чаго-н. На нарах, апрача паперы і фарбы, былі звалены старыя кажухі і ашмоцце мышастых… 40 аштрафаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аштрафаваць.