41 аштрафаваць, -фую, -фуеш, -фуе; зак., каго. Накласці штраф на каго-н. [Аб'ездчык] лаяўся і крычаў, што аштрафуе нас [сям'ю Шуканоў], бо нам выпісана два кубаметры,… 42 ашуг, -а, м. Народны пясняр у каўказскіх народаў. 43 ашука, -і, ж. Абл. Падман, хлусня, ашуканства. Як паглядзеў, Жахнуўся ён: — Што гэта за ашука? Броўка. 44 ашуканец, -нца, м. Той, хто ашукаў або ашуквае; махляр. Дзед спалохаўся і не адразу паверыў, хоць хлопцы і не падобныя былі па ашуканцаў. Васілевіч. 45 ашуканка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; Жан. да ашуканец. 46 ашуканскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да ашуканца, ашуканства. 47 ашуканства, -а, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашукваць — ашукаць. 2. Падман, шальмоўства, махлярства, жульніцтва. Горш за ўсё.. [Васіль Паўлавіч] ненавідзіць… 48 ашуканы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашукала. 49 ашукацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Завесці сябе ў зман; памыліцца, пралічыцца ў чым-н. Ашукацца пры падліках. // Расчаравацца ў кім-, чым-н. 50 ашукаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго. 1. Наўмысна ўвесці каго-н. у зман. [Юля] дзяўчат ашукала, што пойдзе да знаёмых. Васілевіч. // Не выканаць абяцання, парушыць… 51 ашукванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашукваць — ашукаць. 52 ашуквацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да ашукацца. 2. Зал. да ашукваць. 53 ашукваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ашукаць. 54 ашчада, -ы, ДМ -дзе, ж. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ашчаджаць і ашчаджацца. 55 ашчадак, -дку, м. Разм. Грошы і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці як прадмет або вынік ашчады. Ніякага ранейшага ашчадку ў Бычыхі не было, а спраўляе яна сякія-такія… 56 ашчаджацца, -аецца; незак. 1. Эканомна, з асцярогаю выдаткоўваць. Напэўна, ні адна беражлівая гаспадыня не ашчаджаецца так, як ашчаджаліся нашы лесарубы. Пальчэўскі.… 57 ашчаджаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што. 1. Эканомна, з асцярогаю выдаткоўваць; захоўваць. Усё ж выдаткі на будаўніцтва былі выдаткамі: як ні ашчаджаў Бабейка,… 58 ашчадкаса, -ы, ж. Ашчадная каса. Захоўваць грошы ў ашчадкасе. 59 ашчадкніжка, -і, ДМ -жцы; Р мн. -жак; ж. Ашчадная кніжка. Пакласці грошы на ашчадкніжку. 60 ашчадлівасць, -і, ж. Уласцівасць ашчадлівага.