41 азатнаваты, -ая, -ае. Тое, што і азоцісты, але з больш слабай ступенню акіслення азоту. Азатнаваты вокіс. 42 азатнавацісты, -ая, -ае. Які ўтрымлівае ў сабе азот у самай малой ступені акіслення. Азатнавацістая кіслата. 43 азатызацыя, -і, ж. Спец. Насычэнне паверхневага слоя стальных вырабаў азотам з мэтай надання ім цвёрдасці. 44 азбест, -у, М -сце, м. Вогнетрывалы мінерал валакністай будовы, які шырока выкарыстоўваецца ў тэхніцы; горны лён. Радовішча азбесту. Здабыча азбесту. [Грэч.… 45 азбеставы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да азбесту. Азбеставы завод. // Зроблены з азбесту. Азбеставыя трубы. 46 азбука, -і, ДМ -буцы. ж. 1. Сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт. 2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце;… 47 азбукоўнік, -а, м. Уст. У старой беларускай і рускай пісьменнасці — род тлумачальнага філалагічнага і энцыклапедычнага слоўніка Л.Зізаній і П.Бярында не толькі былі… 48 азбучны, -ая, -ае. 1. Уласцівы азбуцы. Азбучны парадак. Азбучныя малюнкі. 2. перан. Агульнавядомы, агульнапрыняты. Азбучная ісціна. Азбучнае палажэнне. 49 азвацца, азавуся, азавешся, азавецца; азавёмся, азавяцеся; зак. Разм. Тое, што і абазвацца. Стаў клікаць Дубяга бацькоў і сям'ю. Кругом абышоў ён сялібу сваю.… 50 азвярэласць, -і, ж. Стан азвярэлага. Мацвеевы вочы гарэлі раптоўнай азвярэласцю. Чорны. 51 азвярэлы, -ая, -ае. Злы, шалёны, раз'юшаны. Азвярэлыя карнікі палілі навакольныя вёскі, расстрэльвалі жанчын, дзяцей. Шамякін. 52 азвярэць, -эю, -эеш, -эе; зак. Страціць чалавечыя якасці; зрабіцца шалёным, раз'юшаным; набыць звярынае аблічча; звар'яцець. [Паніч:] Ты, мой міленькі, азвярэў… 53 азглелы, -ая, -ае. Тое, што і асклелы. // перан. Агідны, паскудны. Той век нам спадчыну пакінуў, Азглелы век, струхлелы свет, Мяжой цераз усю краіну Нядоля праарала… 54 азглець, -ею, -ееш, -ее; зак. Тое, што і асклець. Рукі памерзлі, азглелі. Глебка. 55 аздабленне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аздабляць — аздобіць. 2. Тое, што ўпрыгожвае каго-, што-н. Ляпное аздабленне. Ёлачнае аздабленне. 56 аздабляцца, -яецца; незак. Зал. да аздабляць. 57 аздабляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аздобіць. 58 аздаравець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Палепшыць, узнавіць здароўе; паправіцца, ачуняць. А цяпер цётка гаварыла, як добра [Алежку] будзе ў іх, — вядома ж, ён аздаравее,… 59 аздаравіцца, -раўлюся , ровішся, -ровіцца; зак. Палепшыцца, стаць нармальным, пасвяжэць. Спусцілася сонца за лес, пацягнула халадком пасля спякоты, аздаравілася паветра.… 60 аздаравіць, -раўлю, -ровіш, -ровіць; зак., каго-што. 1. Палепшыць стан здароўя каго-н.; зрабіць здаровым. // Зрабіць больш спрыяльным для здароўя. Аздаравіць мясцовасць.…