141 азывацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да азвацца. 142 азызаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да азызнуць. 143 азызласць, -і, ж. Уласцівасць азызлага; ацёчнасць. Васіль Міронавіч нібы крыху змізарнеў у твары — з яго сышла тая азызласць, што бывае ў людзей пасля працяглага… 144 азызлы, -ая, -ае. 1. Хваравіта тоўсты, апухлы. Азызлы твар. Азызлыя рукі. □ Хада насцярожанай стала — страцілі ногі былую гнуткую цвёрдасць.. Цяпер ныюць ногі,… 145 азызнуць, -ну, -неш, -не; зак. 1. Ацячы, апухнуць. [Дзеці] апухлі і азызлі з голаду, зусім не падобны да тых вяртлявых скакуноў, якімі.. [Габрусь] бачыў іх раней.… 146 азяблы, -ая, -ае. Які настыў, змёрз на холадзе. Азяблыя рукі самі шукаюць цяпла за пазухай і ў кішэнях. Быкаў. Насустрач дню азяблыя асіны Працягваюць вільготныя… 147 азябнуць, -ну, -неш, -не; зак. Адчуць холад, змерзнуць. [Валошын:] А ў чым ты пойдзеш? Ты ж уся азябла. Бяры пінжак. Глебка. Дрыжаць і лапочуць Чародкі асін: Пад… 148 азярко, -а, н. Тое, што і азярцо. 149 азярод, -а, М -дзе, м. Прыстасаванне з слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны, травы і пад.; пярэплат. Збажына была пажата і звезена з поля. Яна дасыхала ў азяродах… 150 азяродзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. Закладаць снапы ў азярод для дасушвання. 151 азяродны, -ая, -ае. Які мае адносіны да азярода. І не паспеў [Юзік] вокам акінуць азяродныя рэбры, як счуў: не то кашлянуў нехта, не то замармытаў, зашамацеў.… 152 азярцо, -а, н. Памянш. да возера; невялікае возера. 153 азярына, -ы, ж. Памянш. да возера; невялікае возера. У іх [дзядзькі і Костуся] раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны, На рэчцы… 154 азярышча, -а, н. Месца, дзе некалі было возера.