Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  д  ё  ж  й  к  л  м  н  п  р  т  ў  х  ш  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  


На ваш запыт знойдзены 114 артыкулаў

  1. Аж вушы вянуць. — Прыказваюць, калі нехта пры грамадзе бяз сораму выказвае брыдотныя словы, а таксама калі чуецца дакучлівы плач.
  2. Аж зімля стогня. — Прыказваюць пры гарматняй страляніне ці грымотах.
  3. Аж з скуры вон лезе. — Калі нехта з усіх сіл намагаецца нечага дасягнуць.
  4. Ай, Гвалт! Жыды Мэндаля б'юць! — Гэтак усклікаюць, калі пачуюць нязвычайную сьмешную навіну.
  5. А йдзі ты ў катнія рукі. — Кажуць на таго, хто бязупынку пагражае, што пакіне, пойдзе адгэтуль.
  6. А касьнік вісіць? А дзяцюк глядзіць? — Гэтак жартуюць, калі дзяўчына доўга прыбіраецца перад люстэркам.
  7. Але! Паехаў на вале. — Гэтак жыхары нашай ваколіцы прыказваюць жыхаром суседняй Гаенскай ваколіцы, калі пачуюць, што тыя патакаюць словам «Але!», бо ў нашай ваколіцы патакаюць словам «Ага!».
  8. А маладыя пад касцёлам ні сідзяць? — Напамінаюць тым, хто пагарджае старымі запрашаць іх на працу ці нейкую нараду.
  9. А мая кабыла на ўсё забыла. — Кажа той, хто пакідае суполку, у якую ён ўнёс больш укладу, а з яго кпяць і высьмейваюць. Паходзе з казкі, дзе мужчыны зьнесьлі снасьць ехаць на кірмаш, а едучы дамоў сталі высьмейваць і кпіць з таго гаспадара чыя была кабыла. Ён зьлез з саней, выпраг кабылу, зьняў з яе збрую ды паехаў дамоў конна сказаўшы «А мая кабыла на ўсё забыла».
  10. А мой-жа ты ціляпень, ня бі мяне цяпер. Я жыла, ні была, і памру, ні пайду. — Гэтак прыказваюць, калі мала бывалы чалавек спалохаецца новага вынаходу - аўтамашыны, радыя ці чаго іншага. Паходзе гэта з казкі: Старая баба прышла першы раз да царквы ды стала пад званіцай. Калі звон над галавой зазваніў, яна спужалася звону й гэткімі словамі ў яго прасілася.
  11. А наш андрэй за ўсіх мудрэй. — Гэтак прыказваюць на пахвалу рызыканта.
  12. Ані рухнуў, ані вухнуў. — Прыказваюць таму, які за зробленую ласку не сказаў ні «дзякуй», ні благога слова, бо-ж навет і сьвіньня, калі адыходзіць задаволеная ад карыта, дык рухне, а калі незадоволеная, дык вухне.
  13. Ані той дух. — Прыказваецца аб чалавеку, які не даецца ўгаварыць.
  14. Ані тоя туды. — Прыказваецца аб чалавеку, які не даецца ўгаварыць.
  15. Ані цыбулькі, ані ўкрышыць у што. — Калі няма чаго есьці, дык не галоўная бяда, што няма цыбулькі, але што няма ў што яе ўкрышыць.
  16. А пайдзі ты круцьцю-неварацьцю! — Так лаюць і праганяюць круцялёў ашуканцаў.
  17. А Паўлачка, а бацячка, устань і паглядзі, што твой сын шэльма Мікалайчык робя. — Гэтак жартаўліва прыказваюць, калі бачаць відавочную несправядлівасьць. Гэты зварот гістарычны. Калі пры цары Мікалаю I у Барысаве забралі першага Жыда ў расейскае войска, дык ягоны бацька, галосячы, гаварыў гэтыя словы. Перад гэтым-жа Жыды ў Беларусі былі звольненыя ад ваеннай павіннасьці. Пры звадцы яны навет упікалі Беларусаў: «Чакай, чакай, пойдзіш пад чырвоную шапачку».
  18. Апёкся на малацэ, дык студзя й на вадзе. — Гэтак прыказваюць, калі чалавек меў нейкае балючае пашкоджаньне, дык посьля высьцерагаецца й там, дзе яго ніколі ня можа быць.
  19. Апошняга й у салдаты ні бяруць. — Прыказвае той, хто ня хоча нечага апошняга аддаваць. Да 1914 году ў Расейскай імпэрыі апошняга (адзінага) сына ў войска ня бралі.
  20. Апошняя ў папа жонка. — Прыказваюць таму, хто ня хоча нечага апошняга аддаць, бо ўсё можна набыць, толькі праваслаўны сьвятар другі раз ня можа жаніцца.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019